Урад зацвердзіў графік пераносаў працоўных дзён на 2019 год

Урад зацвердзіў графік пераносаў працоўных дзён на 2019 год

5
(абноўлена 12:36 17.12.2018)
Насуперак чаканням беларусаў 2 студзеня не зрабілі выхадным днём, а ў маі не падарылі тыдзень "вакацый".

МІНСК, 17 сне - Sputnik. Урад зацвердзіў графік пераносаў працоўных дзён у 2019 годзе, сведчыць пастанова Саўміна ад 15 снежня 2018 года №906.

За два тыдні да Новага года для беларусаў адным з галоўных пытанняў было тое, ці зробіць урад 2 студзеня выхадным днём. Таксама вялікія надзеі ўскладаліся і на май - з-за блізкага размяшчэння святаў шмат хто казаў пра магчымы тыдзень "вакацый".

Як стала вядома ў панядзелак, урад нарэшце-такі зацвердзіла графік пераносаў працоўных дзён на 2019 г. Канкрэтныя даты пераносаў пазначаны ў пастанове Саўміна ад 15 снежня 2018 года №906.

Насуперак чаканням беларусаў, 2 студзеня выхадным днём не зрабілі. Бліжэйшыя пераносы чакаюцца ў маі: працоўны дзень з панядзелка 6 мая пераносіцца на суботу 4 мая. Такім чынам, беларусы будуць адпачываць тры дні запар - 5,6 і 7 мая.

Таксама пятніца 10 мая перанесена на суботу 18 мая. Гэта значыць пасля аднаго працоўнага дня 8 мая беларусы будуць адпачываць з 9 па 12 мая ўключна.

Перанеслі і працоўны дзень з пятніцы 8 лістапада на суботу 16 лістапада. Выхаднымі стануць 8,9 і 10 лістапада.

Арганізацыі могуць самастойна абіраць іншы парадак пераносу працоўных дзён, то бок канчатковыя рашэнні будзе прымаць кіраўніцтва на месцах.

5
Тэги:
Святочныя і выхадныя дні