Новы праект у фармаце дапоўненай рэальнасці стварылі ў МІА Россия сегодня

Sputnik Беларусь прыняў удзел у AR-праекце "Хто твой Дзед Мароз?"

9
(абноўлена 09:14 21.12.2018)
Рэдакцыі Sputnik з 14 краін не толькі сабралі гістарычныя і культуралагічныя факты аб нацыянальных версіях галоўнага зімовага чараўніка, але і агучылі сваіх герояў.

МІНСК, 21 сне - Sputnik. "Хто твой Дзед Мароз?" - так называецца новы праект у фармаце дапоўненай рэальнасці (AR), запушчаны на сайце RIA.ru і ў дадатку РІА.LabApp Store для iOS або Google Play). Гэта гульня-гісторыя, якая знаёміць карыстальнікаў з галоўнымі навагоднімі персанажамі постсавецкай прасторы, іх знешнім выглядам, характарам і звычкамі.

У працы над праектам прынялі ўдзел рэдакцыі міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik у 14 краінах. Журналісты не толькі сабралі культуралагічныя і гістарычныя факты аб нацыянальных аналагах Дзеда Мароза, але і агучылі сваіх герояў.

С классических утренников Дед Мороз перебирается в дополненную реальность
© Sputnik / Давид Шоломович
З класічных ранішнікаў Дзед Мароз перабіраецца ў дапоўненую рэальнасць

"Гэтая цацка і апавяданне адначасова. Карыстальнік разгортвае перад сабой - на стале або падлозе - цэлую сцэну. Ён грукае ў дом, да яго выпадковым чынам выскоквае адзін з "галоўных па навагодніх падарунках", і пачынаецца гульня. Мы хацелі, каб цікаўныя факты былі расказаны нясумна, ненадакучліва, займальна. Для нас гэта таксама магчымасць адпрацаваць розныя прыёмы высокатэхналагічнай журналістыкі", - адзначыла кіраўнік цэнтра вывучэння аўдыторыі дырэкцыі новых медыя МІА "Россия сегодня" Ганна Рудзіцэр.

Абраны для праекта "Хто твой Дзед Мароз?" фармат дазваляе шчыльней трымаць увагу карыстальніка, паколькі спалучае ў сабе журналісцкі і інтэрактыўны складнік. Пасля праходжання ўсіх этапаў гульні карыстальнік атрымлівае жартаўлівае "прадказанне", якім можа падзяліцца ў сацыяльных сетках або адправіць па пошце і ў месенджары.

9
Тэги:
МІА "Россия сегодня", Новы год, Дзед Мароз

Грамадства