Каляды, архіўнае фота

Лукашэнка павіншаваў католікаў Беларусі з надыходзячымі Калядамі

12
(абноўлена 10:00 22.12.2018)
Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што гэта светлае свята нагадвае людзям пра лепшыя хрысціянскія традыцыі - шанавання бацькоў, непахіснасці сямейнай сувязі і адданасці роднай зямлі.

МІНСК, 22 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вернікаў з надыходзячым святам Раства Хрыстова, пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нязгаснае святло гэтага хрысціянскага свята напаўняе сэрцы людзей самымі цёплымі пачуццямі.

"Раство ўмацоўвае веру ў дабро. Напаўняе духоўнымі сіламі. Дапамагае спасцігнуць вечныя каштоўнасці - любоў, міласэрнасць, уменне дараваць. Сцвярджае ў грамадстве лепшыя хрысціянскія традыцыі - шанаванне бацькоў, якія падарылі жыццё, непарушнасць сямейных вузаў, адданасць роднай зямлі", - падкрэсліў Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў суайчыннікам, каб глыбокі сэнс гэтага вялікага свята суправаджаў іх і спадарожнічаў ўсім добрым справам і пачынанням.

"Шчаслівага Раства, здароўя, міру і дабрабыту вам і вашым блізкім!" - сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка

Напярэдадні ўвечары у Беларусь з Вены прывезлі святы Віфлеемскі агонь. Святое полымя даставілі ў галоўны каталіцкі храм Гродна - касцёл святога Францыска Ксаверыя, дзе адбылося ўрачыстае набажэнства. У іншыя прыходы скаўты даставяць агонь да 23 снежня.

Чытайце таксама:

12
Тэги:
Віншаванні, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка, Каляды