Міжнародная касмічная станцыя

Меню экіпажа МКС на Каляды: індычка, макароны і клубніцы

8
(абноўлена 11:19 22.12.2018)
У навагоднія святы касманаўты будуць працаваць - на 1 студзеня запланавана загрузка грузавога карабля Dragon.

МІНСК, 22 сне - Sputnik. Экіпаж МКС адзначыць каталіцкія Каляды пудынгам, вэнджанай індычкай, макаронамі з сырам і свежымі клубніцамі, паведамілі ў пятніцу ў NASA.

У меню касманаўтаў будуць таксама зялёныя бабы з грыбамі, запечаная пад сырным соусам бульба і кукуруза, на дэсерт - печыва і каляровая цукровая глазура.

Пры гэтым у NASA не ведаюць, ці будуць насельнікі МКС падчас святаў абменьвацца падарункамі. У агенцтве параілі сачыць за акаўнтамі астранаўтаў ў сацсетках - там яны будуць дзяліцца падрабязнасцямі святкавання Каляд і Новага года ў бягучым годзе.

Паводле інфармацыі NASA, 25 снежня ў экіпажа будзе выхадны, а на навагоднія святы яны будуць працаваць - на 1 студзеня запланавана загрузка грузавога карабля Dragon, які ў пачатку наступнага года павінен вярнуцца на Зямлю. Пры гэтым у агенцтве запэўнілі, што за гэты дзень члены экіпажа МКС атрымаюць "адгул".

8
Тэги:
Каляды, Міжнародная касмічная станцыя, NASA