Бясплатныя ёлкі Мінска: куды і калі ісці

Бясплатныя ёлкі Мінска: куды і калі ісці

17
(абноўлена 11:36 23.12.2018)
Старт святам дасць навагодняе шэсце-падарожжа Дзядоў Марозаў "Насустрач цудам", якое адбудзецца ўвечары 24 снежня.

МІНСК, 23 сне - Sputnik. Бясплатны навагодні паказ можна будзе штодня ўбачыць з 24 снежня па 5 студзеня на Кастрычніцкай плошчы Мінска.

Гасцям пакажуць музычнае шоу для ўсёй сям'і "Навагодняя планета цудаў". У дзень напярэдадні Калядаў паказ пачнецца ў 18:00. А з 25 па 30 снежня, а таксама з 1 па 5 студзеня паглядзець шоу можна будзе у 19:30 і 21:30.

У пераднавагодні вечар шоу згуляюць толькі адзін раз - у 19:30.

На вулічны навагодні паказ чакаюць гасцей і на Ратушнай плошчы. Тут з 24 снежня па 5 студзеня гасцям будуць распавядаць і паказваць гісторыю "Дзядзька БОМ і чароўны гадзіннік". Гледачам прапануюць дапамагчы паправіць чароўны гадзіннік, а затым сустрэць Новы год у крузе сяброў.

Старт жа вулічным паданням дасць навагодняе шэсце-падарожжа "Насустрач цудам", якое пройдзе па цэнтральных вуліцах Мінска 24 снежня. Калона Дзядоў Марозаў і Снягурак у кампаніі любімых казачных персанажаў, адважных коннікаў, юных хакеістаў, творчай моладзі, прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый горада пачне рух ад плошчы Незалежнасці ў напрамку Кастрычніцкай плошчы ў 17:00.

17
Тэги:
Мінск, Новы год
Тэмы:
Новы год - 2019 (34)
Ветэран з дзецьмі перад пачаткам ваеннага парада

Удзел ветэранаў у парадзе Перамогі немэтазгодны з-за COVID-19 - Крэмль

1
(абноўлена 14:39 07.04.2020)
У Маскве пакуль не прынята рашэнне аб тым, у якім фармаце пройдзе парад 9 мая з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі ў Расіі.

МІНСК, 7 кра - Sputnik. У Крамлі разглядаюцца розныя варыянты адносна правядзення парада 9 мая ў Маскве, аднак рашэнне аб фармаце ўрачыстых мерапрыемстваў з нагоды 75-й гадавіны Перамогі пакуль не прымалася, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

"Відавочна, што разглядаюцца розныя варыянты, але казаць пра іх пакуль заўчасна, таму што ніякіх рашэнняў па стане на сёння не прымалася", - сказаў Пяскоў у аўторак журналістам.

Пытанне ўзнікла ў тым ліку ў сувязі з прапановай дарадцы расійскага прэзідэнта Антона Кабякова ўстрымацца ад запрашэння на ўрачыстасці людзей, старэйшых за 65 гадоў, уключаючы ветэранаў.
"Як толькі рашэнні будуць прыняты з улікам развіцця эпідэміялагічнай сітуацыі, зразумела, мы вас праінфармуем", - сказаў Пяскоў.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што з улікам неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі ўдзел ветэранаў у масавых мерапрыемствах немэтазгодны.

"У любым выпадку, вядома ж, паколькі гаворка ідзе аб узроставай групе рызыкі, то, зразумела, у тым, што тычыцца 9 мая, якія б ні былі мерапрыемствы, калі яны будуць, то, вядома, там немэтазгодны ўдзел нашых ветэранаў з пункту гледжання аховы іх здароўя", - сказаў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта.

У Расіі ў сувязі з каронавірусам быў абвешчаны непрацоўны тыдзень з 30 сакавіка па 3 красавіка. Затым рэжым непрацоўных дзён быў працягнуты да 30 красавіка. Прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін у звароце да грамадзянаў тлумачыў, што доўгія выхадныя дазволяць знізіць распаўсюджванне каронавіруса. У Маскве і шэрагу рэгіёнаў дзейнічае рэжым самаізаляцыі: пакідаць месца жыхарства грамадзянам дазволена толькі ў абумоўленых выпадках.

Чытайце таксама:

1
Тэги:
Дзмітрый Пяскоў, Парад Перамогі, Расія
Урач у ахоўнай форме

Прэзідэнт агучыў новую статыстыку пра каронавірус у Беларусі

69
(абноўлена 14:13 07.04.2020)
Па дадзеных, якія прывёў кіраўнік дзяржавы, у цяперашні час у бальніцах рэспублікі знаходзяцца 794 чалавекі.

МІНСК, 7 кра - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў аб апошніх дадзеных па колькасці заражаных каронавірусам у краіне, паводле яго слоў, на лячэнні знаходзяцца 794 чалавекі.

Кіраўнік дзяржавы правёў сёння нараду па тэме распаўсюджвання каронавіруса. Падчас сустрэчы са спецыялістамі ён агучыў новыя лічбы захворвання на COVID-19.

"У нас сёння 794 чалавекі шпіталізаваны, 31 на ШВЛ. Катастрофы абсалютна няма", - заявіў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў: прырост колькасці інфіцыраваных назіраецца.

"Дзякуй богу, што не лавінападобны. І гэта трэба ўтрымаць", - дадаў Лукашэнка, яго словы прывяла БелТА.

Кіраўнік дзяржавы не патлумачыў, ён мае на ўвазе шпіталізаваных цяпер ці ў агульным: калі другі варыянт, то колькасць інфіцыраваных ў рэспубліцы перавышае 850 чалавек. Міністэрства аховы здароўя сёння пакуль не выдавала выніковых лічбаў.

Чытайце таксама:

69
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, каронавірус, Беларусь
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя

Дарашкевіч: я ведаю, як справіцца з каронавірусам

0
(абноўлена 15:11 07.04.2020)
Смелая прапанова ад кіраўніка праекта Парка высокіх тэхналогій па ранняй дыягностыцы захворванняў Алега Дарашкевіча.

Коронавирус - гэта своеасаблівы трыгер, спускавы кручок для развіцця ў арганізме чалавека цяжкіх ускладненняў ўжо існуючых хвароб. Справіцца з ім можна пры ўмове смелых (і на першы погляд супярэчлівых), але надзвычай дзейсных метадаў, заявіў у студыі радыё Sputnik Беларусь спецыяліст па імуналогіі, кіраўнік праекта па ранняй дыягностыцы захворванняў пры Парку высокіх тэхналогій Алег Дарашкевіч.

"Я хачу прапанаваць ідэю, але загадзя папярэджваю: яна правакацыйная. Для таго, каб нам гарантавана прадухіліць хуткае распаўсюджванне эпідэміі (нават ва ўмовах каранцінных мер яно будзе хуткім), неабходна зрабіць папераджальны ўдар - пачаць кантраляванае вакцынаванне. Гэта значыць даць магчымасць кантактаваць з  дзікім", патагенным штамам віруса групам насельніцтва, якія ў сілу сваіх прафесійных абавязкаў вымушаныя жыць у ізаляцыі. Гэта, перш за ўсё, вайскоўцы. На добраахвотнай аснове, пад кантролем спецыялістаў, каб не дапусціць ніводнага сур'ёзнага ўскладнення ў гэтых адважных хлопцаў", - заявіў урач.

Пра тое, які эфект дасць такі метад, вы пачуеце ў відэазапісы праграмы "Гарызонт падзей" са спецыялістам па імуналогіі Алегам Дарашкевічам на радыё Sputnik Беларусь.

0
Тэги:
Беларусь, каронавірус
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя