Академия наук Беларуси

НАН Беларусі назвала лепшага навукоўца 2018 года

15
(абноўлена 09:03 27.12.2018)
Лепшага дзеяча навукі выбіралі па выніках конкурсу, які праводзіўся камісіяй экспертаў.

МІНСК, 27 сне - Sputnik. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі назвала навукоўца года - званнем ганараваны фізік Мікалай Казак, паведамілі ў прэс-службе НАН.

Лепшага дзеяча навукі выбіралі па выніках конкурсу, які праводзіўся камісіяй экспертаў. Канчатковае рашэнне было зацверджана прэзідыумам акадэміі.

У цяперашні час акадэмік і доктар фізіка-матэматычных навук Казак кіруе двума падраздзяленнямі НАН - ВА "Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка" і Інстытутам фізікі.

Званне яму прысудзілі за фундаментальныя даследаванні ў галіне стварэння суперлінз, інавацыйныя распрацоўкі ў сферы аптычнай сувязі і транспарціроўкі лазернай энергіі, а таксама іншыя навуковыя дасягненні.

Пра інфармацыі прэс-службы НАН, акадэмік Казак з'яўляецца членам рэдкалегіі трох навуковых часопісаў, у тым ліку расійскага, мае шэраг узнагарод, сярод якіх Ордэн Францыска Скарыны, Ордэн Пашаны, Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і іншыя.

НАН заснавала конкурс на званне "Навуковец года" ў студзені 2018-га. У мінулым годзе яго атрымала дырэктар Інстытута мікрабіялогіі Эмілія Каламіец. Пераможцу конкурса ўшаноўваюць напярэдадні Дня беларускай навукі: акрамя дыплома яму ўручаюць грашовы прыз у эквіваленце 250 базавых велічынь.

15
Тэги:
навука, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларусь

Грамадства