Навагодняя ёлка 1972 года

Да бальшавікоў - толькі Каляды. Што святкавалі на Беларусі да рэвалюцыі

20
(абноўлена 09:13 27.12.2018)
Некаторы час 31 снежня святкавалі заснаванне савецкай Беларусі, але да рэвалюцыі галоўным святам былі Каляды.

Культуролаг Сяргей Харэўскі распавёў, адкуль на тэрыторыю Беларусі прыйшоў Новы год.

Вершы пра Новы год: для дзяцей пад ёлачку
© Sputnik / Наталья Селиверстова

"Традыцыя святкавання Новага года на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалася пры бальшавіках. Да 1917-1918 гадоў святкавалі толькі Каляды, гэта было галоўнае свята. А з 1919 года і да вайны гэты дзень адзначалі як гадавіну заснавання ССРБ - Савецкай сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. Былі падрабязныя інструкцыі для гэтага дня, якія вызначалі, каму працаваць, а каму не", - распавёў культуролаг.

Святкаваць гадавіну савецкай Беларусі было абавязкова. Для тых, хто не ўдзельнічаў у святкаваньні, маглі нават прызначаць штрафы.

"Да прыходу да ўлады ў Расіі бальшавікоў галоўным святам там было праваслаўнае Раство. І да 7 студзеня быў строгі пост, адпаведна, ніякіх ігрышчаў, шампанскага і вар'етэ не магло быць у прынцыпе. А там, дзе жылі каталікі і пратэстанты - у тым ліку, на тэрыторыі Беларусі - Каляды святкавалі 25 снежня. Але так як тады Беларусь была часткай Расійскай Імперыі, да 7 студзеня тут таксама не ладзілі ігрышчаў", - растлумачыў Харэўскі.

Ён распавёў, што ў тым ліку для таго, каб прымусіць насельніцтва краіны адмовіцца ад пастоў і рэлігійных традыцый, увялі святкаванне Новага года.

"Нават пры Пятры I Новы год адзначалі пасля праваслаўнага Раства - пасля 7 студзеня. А ў сярэднявечныя часы ўсё насельніцтва было рэлігіёзным, завальваць двары бутэлькамі ў пост было б абсалютна неэтычна і вар'яцка", - распавёў суразмоўца.

Насуперак міфу аб тым, што Пётр I прывёз Новы год з Еўропы ў Расійскую імперыю, Харэўскі кажа, што цар прывёз з Германіі і Галандыі толькі ёлкі, а не само свята. Дакладней, традыцыю упрыгожваць ёлку перад Калядамі, якія ў Заходняй Еўропе святкавалі 25 снежня. Традыцыя ж ставіць ёлку ў Напярэдадні Новага года з'явілася ўжо пасля Другой сусветнай вайны.

20
Тэги:
Новы год
Тэмы:
Новы год - 2019 (37)

Грамадства