Акцёр Жэрар Дэпардзье

Лукашэнка: у Беларусі добра ведаюць Дэпардзье

9
(абноўлена 09:14 27.12.2018)
У сувязі з юбілеем кіраўнік дзяржавы накіраваў віншаванні вядомаму французу, не па чутках знаёмаму з нашай краінай.

МІНСК, 27 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў акцёра Жэрара Дэпардзье з 70-годдзем, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Дзякуючы выдатным артыстычным здольнасцям Вы заваявалі сэрцы шматлікіх прыхільнікаў як у Францыі, так і далёка за яе межамі", - адзначаецца ў віншаванні.

Беларускі лідар падкрэсліў, што ў нашай краіне добра ведаюць і цэняць акцёра як вялікага майстра, захопленага сваёй справай, працы якога сталі класікай сусветнага кіно і тэатра.

Нагадаем, што Дэпардзье прыязджаў у Беларусь двойчы: у ліпені 2015 года і ў лістападзе 2017 года.

Падчас першага візіту ён сустрэўся з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, які навучыў знакамітага француза касіць траву. Акцёр таксама наведаў ферму, дзе зацікавіўся вытворчасцю сыроў, паспрабаваў беларускую кухню і папарыўся у лазні. Акрамя таго, акцёр таксама прыняў удзел у перамовах па здымках сумеснага французска-беларускага фільма "Нармандыя-Нёман". У інтэрв'ю СМІ Дэпардзье прызнаўся, што "Беларусь нагадвае тую Францыю, якая ўжо страчана".

У ходзе другой паездкі Дэпардзье наведаў Мінскі завод вінаградных він, дзе азнаёміўся з вытворчасцю і правёў перамовы з кіраўніцтвам завода адноснага магчымасці будучага супрацоўніцтва. У красавіку бягучага года стала вядома, што акцёрам, які з'яўляецца ўладальнікам вінаградных плантацый і знатаком вінаў, сумесна з беларускім вытворцам распрацавана новая марка напою. Дэпардзье ўдзельнічаў у распрацоўцы рэцэптуры, дызайну і кантраляваў вытворчасць, і, паводле яго слоў, застаўся задаволены супрацоўніцтвам.

9
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Жэрар Дэпардзье