Мінскую ёлку назвалі адной з лепшых у Еўропе

© Photo : БелаПАН/ Сергей БалайЁлка каля Палаца спорту ў Мінску
Ёлка каля Палаца спорту ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Устаноўленая ля Палаца спорту ёлка трапіла ў спіс 16 лепшых на кантыненце па версіі тэлеканала Euronews.

МІНСК, 27 сне - Sputnik. Усталяваную каля мінскага Палаца спорту навагоднюю ёлку назвалі адной з лепшых у Еўропе, адпаведны рэйтынг апублікаваны тэлеканалам Euronews.

Дзед Мароз, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Ёлкі, квэсты і рэзідэнцыі Дзеда Мароза: куды весці дзяцей на Новы год 2019

Навагоднія ёлкі ў цэнтры беларускай сталіцы ў гэтым годзе прыкметна змяніліся: нязвыклыя ўпрыгажэнні гарадскія ўлады зрабілі як на Кастрычніцкай плошчы, так і на Нямізе. Адзначылі гэта не толькі мінчане, але і сусветныя СМІ.

Так, тэлеканал Euronews уключыў усталяваную каля сталічнага Палаца спорту навагоднюю ёлку ў рэйтынг 16 лепшых у Еўропе.

Акрамя мінскай ёлкі, у спіс лепшых таксама трапілі "зялёныя прыгажуні" з Афін, Берліна, Будапешта, Данецка, Дортмунда, Краснаярска (адразу дзве), Лондана, Манака, Масквы, Нанта, Осла, Парыжа, Прагі і Варшавы.

Пасля з'яўлення навагодняй ёлкі ля Палаца спорту многія звярнулі ўвагу на яе падабенства з той, якая была ўстаноўлена ў мінулым годзе ў Афінах. Зрэшты, ёсць паміж дрэвамі і прыкметная розніца.

Стужка навiн
0