Навагодняя ёлка каля Палаца спорту

Мінчане адсвяткавалі Новы год на 25 пляцоўках

11
(абноўлена 12:41 02.01.2019)
Кульмінацыяй навагодняй ночы ў Мінску стаў салют: у гэтым годзе ён прагрымеў з трох кропак, а самае эфектнае шоу працягласцю больш за дзесяць хвілін было каля Палаца спорту.

МІНСК, 2 сту - Sputnik. Новы год адзначылі жыхары сталіцы на 25 розных гарадскіх пляцоўках: масавыя гулянні прайшлі не толькі ў цэнтры горада, у кожным раёне былі арганізаваныя некалькі лакальных святаў.

Самыя маштабныя мерапрыемствы прайшлі на Кастрычніцкай плошчы і паблізу Палаца спорту: тут раскінуліся кірмашы беларускіх майстроў, на сцэне праходзілі канцэрты з удзелам творчых калектываў, начныя дыскатэкі.

На святочных кірмашах, якія разгарнуліся ў розных пунктах Мінска, можна было не толькі купіць сувеніры, але і пакаштаваць выпечку, цёплыя дранікі і шашлыкі, гарачыя напоі, а на кірмашы на плошчы Свабоды прадавалі нетыповыя смачнасці - крэм-супы і кітайскую локшыну.

Кульмінацыяй навагодняй ночы ў Мінску стаў салют: у гэтым годзе ён прагрымеў з трох кропак, а самае эфектнае шоу было каля Палаца спорту ў 01:30 - тут феерверк доўжыўся больш за дзесяць хвілін. Светлавое шоў наладзілі яшчэ ў лядовага палаца і ў парку Уга Чавеса.

11
Тэги:
Мінск, Новы год
Тэмы:
Новы год - 2019 (37)