Рэканструкцыя стэлы Мінск - горад-герой ідзе ў цепляку

Рэканструкцыя стэлы "Мінск - горад-герой" ідзе ў цепляку

9
(абноўлена 12:17 10.01.2019)
Будаўнікі ўжо завяршылі дэмантажныя працы граніту і сцяжкі, а ў бліжэйшы час пачнецца заліванне бетону ў падмурак абеліска.

МІНСК, 10 сту - Sputnik. Што паспелі зрабіць будаўнікі за месяц рамонтна-рэстаўрацыйных работ на стэле "Мінск - горад-герой" і што яшчэ плануюць, высвятляў карэспандэнт Sputnik. Зараз тут поўным ходам ідуць работы каля падмурка манумента.

Наладзілі цяпляк

Уваход на будаўнічую пляцоўку арганізаваны з боку вуліцы Гвардзейскай. За трохметровым чырвона-зялёным плотам размясціўся часовы бытавы гарадок і месца для матэрыялаў. А ля падножжа самога абеліска будаўнікі зрабілі так званы цяпляк - шацёр, створаны з дошак і празрыстай плёнкі.

Стела Минск – город-герой была открыта в 1985 году
© Sputnik Владимир Жданович
Стэла "Мінск - горад-герой" была адкрыта ў 1985 годзе

"Тут працуюць цеплавыя гарматы, каб можна было весці бетонныя працы і абліцоўванне гранітам у зімовы перыяд", - знаёміць з будаўнічай пляцоўкай вядучы інжынер аддзела тэхнічнага нагляду УКБ Цэнтральнага раёна Мінска Дар'я Запрудская.

Цяпляк апраўдвае сваю назву - унутры і праўда цёпла, у той час як на вуліцы мінус дзесяць градусаў, ды яшчэ з ветрам. Усе асноўныя працы зараз праходзяць менавіта тут.

Пліты перапоны

Першапачаткова будаўнікі меркавалі, што на першым этапе рэканструкцыі стэлы прыйдзецца проста замяніць гарызантальныя пліты, але ў выніку апынулася, што пад імі прадзіравілася і бетонная сцяжка. Цяпер манумент аголены да падмурка.

В тепляке идут работы - меняют плиты и бетонную стяжку
© Sputnik Владимир Жданович
У цепляку ідуць працы - мяняюць пліты і бетонную сцяжку

"Многія гранітныя пліты пацярпелі за час эксплуатацыі, у фрагментаў з'явіліся сколы. Таму было вырашана замяніць усю падлогу. А вось вертыкальныя элементы, падобныя да кавалачкаў скалы, вернуць на месца, але спачатку ачысцяць ад "пылу часу", - спецыяліст паказвае на ўзровень, які хутка ізноў запоўняць бетонам і вернуць граніт.

Специалист показывает уровень, по которому будет залита свежая стяжка и уложен новый гранит
© Sputnik Владимир Жданович
Спецыяліст паказвае ўзровень, па якім будзе заліта свежая сцяжка і выкладзены новы граніт

Акрамя гэтага, вакол абеліска збудаваныя двухпавярховыя рыштаванні - наверсе ўжо рэканструююць месца пад памятную таблічку аб прысваенні беларускай сталіцы звання горада-героя. Сама ж таблічка зараз знаходзіцца на рэстаўрацыі.

На месте памятной таблички сейчас можно увидеть сколотый бетон и железную арматуру
© Sputnik Владимир Жданович
На месцы памятнай шыльды зараз можна ўбачыць сколаты бетон і жалезную арматуру

Па словах Дар'і Запрудскай, пліты для надпісу таксама будуць замененыя, а літары зноўку накрыюць сусальным золатам. Дарэчы, звонку на абеліску пакуль вісіць копія гістарычнай таблічкі.

Надвор'е як ўмова

У бліжэйшы час будаўнікі пачнуць заліваць бетон, а следам абкладуць новыя гранітныя пліты. Працы каля падмурка абеліска працягнуцца на працягу студзеня-лютага. А вясной, калі настане цёплае надвор'е, рэканструкцыя пачнецца ўжо на самой 45-метровай канструкцыі. Візуальна здаецца, што абеліск, які ўздымаецца ў неба, у нармальным стане. Але, прыгледзеўшыся, можна заўважыць белыя сляды на ​​кожным са швоў бетонных блокаў.

Работы должны быть завершены к марту
© Sputnik Владимир Жданович
Работы павінны быць завершаны да сакавіка

"Усе швы будуць расчышчаны, сляды прыбраныя, будзе зроблена спецыяльная гідраізаляцыя і афарбоўка блокаў", - адзначае інжынер тэхнагляду.

Дарэчы, зорку і лаўровыя галіны на самым канцы стэлы таксама збіраюцца ачысціць, каб яна зноў блішчала, як падчас адкрыцця манументальнага комплексу.

Абеліск "Мінск - горад-герой" быў адкрыты ў 1985 годзе да 40-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Стэла ўяўляе сабой 45-метровы абеліск, на піку якога размешчана зорка горада-героя, апраўленая лаўровай галіной. Яна размешчана на рукатворным узгорку. У падножжа абеліска ўстаноўлена мармуровая дошка з увекавечаным на ёй указам аб прысваенні звання "Горад-герой" Мінску і скульптура жанчыны, якая ўвасабляе вобраз Радзімы, з фанфарамі ў высока паднятых руках. Адразу за стэлай, завяршаючы манументальны комплекс, у 2014 годзе пабудаваны Беларускі музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

9
Тэги:
рэстаўрацыя, архітэктура