Праца за камп'ютарам, архіўнае фота

Анлайн-рэгістрацыю ў Беларусі за тыдзень атрымалі больш за 200 замежнікаў

8
(абноўлена 09:22 11.01.2019)
Не ва ўсіх замежнікаў атрымалася прайсці гэтую працэдуру, але ў большасці выпадкаў гэта звязана з некарэктным запаўненнем рэгістрацыйнай формы.

МІНСК, 11 сту - Sputnik. Часовую анлайн-рэгістрацыю ў Беларусі за адзін тыдзень атрымалі больш за 200 замежнікаў, паведамілі Sputnik у міністэрстве ўнутраных спраў рэспублікі.

Сістэма анлайн-рэгістрацыі для замежнікаў, якія часова прыбываюць у Беларусь, пачала працаваць 2 студзеня. Гэта дае магчымасць замежным грамадзянам не звяртацца ў аддзелы грамадзянства і міграцыі і не плаціць пошліну. Умова - уезд праз пункт пропуску на беларускай мяжы.

"Па стане на 10 студзеня скарыстацца гэтай адміністрацыйнай працэдурай у электроннай форме выдалена паспрабавалі 420 замежнікаў, удалося гэта 226", - распавялі ў МУС.

Там дадалі, што ўся статыстыка зваротаў да сістэмы рэгістрацыі аналізуецца. Спецыялісты падкрэслілі, што ў рэгістрацыі можа быць адмоўлена з-за памылак уводу пашпартных дадзеных, няправільна названай даты перасячэння мяжы і няслушнага запаўнення іншых дадзеных.

У МУС падкрэслілі, што рэгістрацыю павінны праходзіць усе замежнікі, якія часова знаходзяцца ў Беларусі. Асабісты зварот у АГІМ па месцы знаходжання неабходны ў тым выпадку, калі замежны грамадзянін захоча падоўжыць рэгістрацыю па адрасе, які аформлены ў анлайн-заяўцы, або калі ён прыбыў у Беларусь праз мяжу з Расіяй.

8
Тэги:
Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Беларусь
По теме
Замежнікам, якія прыязджаюць у Беларусь, зараз не трэба ісці ў МУС
Бязвізавыя турысты ў Гродне сталі часцей прыязджаць на лячэнне ў санаторыі