У адваката, які абараняе Вышынскага, праводзяць ператрус

© Sputnik / Стрингер / Перайсці ў медыябанкСупрацоўнікі Украінскай паліцыі ў Кіеве
Супрацоўнікі Украінскай паліцыі ў Кіеве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ператрус праводзіцца па рашэнні Генпракуратуры - не толькі ў офісе юрыста, але і ў яго дома.

МІНСК, 17 сту - Sputnik. Следчыя праводзяць ператрус у кватэры і офісе адваката Андрэя Даманскага, які прадстаўляе ў судзе кіраўніка партала РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага.

Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь
Лаўроў паабяцаў рабіць усё, каб Вышынскі быў вызвалены

Журналіст і кіраўнік партала РІА "Новости Украина" Кірыл Вышынскі знаходзіцца пад вартай з сярэдзіны мая мінулага года.

На гэтым тыдні ўкраінскі бок заявіў аб завяршэнні папярэдняга расследавання яго справы - нагадаем, Кіеў абвінавачвае рэпарцёра ў дзяржздрадзе і падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса.

У судзе Вышынскага прадстаўляе вядомы адвакат Андрэй Даманскі. Як ён сам паведаміў у чацвер, ім зацікавіліся праваахоўныя органы Украіны.

"Пакуль я ў Херсоне знаёмлюся з матэрыяламі справы і чакаю судовага працэсу аб падаўжэнні тэрміну ўтрымання пад вартай Кірыла Вышынскага, Генеральная пракуратура Украіны вырашыла правесці ператрус у мяне дома і ў офісе, а таксама ў майго памочніка", - заявіў Даманскі ў чацвер.

Цікава, што ператрус вырашылі правесці ў дзень, калі Херсонскі гарадскі суд будзе разглядаць пытанне меры стрымання для Вышынскага.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін называў сітуацыю беспрэцэдэнтнай: ён падкрэсліваў, што Вышынскага арыштавалі "за яго прамую прафесійную дзейнасць, за ажыццяўленне яго журналісцкай функцыі". Масква накіравала Кіеву ноты пратэсту з патрабаваньнем спыніць гвалт над прадстаўнікамі прэсы.

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзір раней выказаў сур'ёзную трывогу ў сувязі з дзеяннямі Кіева ў дачыненні да РІА "Новости Украина". Выказвалі занепакоенасць сітуацыяй і многія іншыя міжнародныя арганізацыі і структуры.

Стужка навiн
0