Кіраўніка партала РІА Новости Украина Кірыл Вышынскі

Абарона Вышынскага падала апеляцыю на рашэнне аб падаўжэнні арышта

47
(абноўлена 17:21 20.01.2019)
Раней Херсонскі гарадскі суд пакінуў журналіста пад вартай да 16 лютага.

МІНСК, 20 сту - Sputnik. Абарона затрыманага ва Украіне журналіста Кірыла Вышынскага падала апеляцыю на рашэнне Херсонскага суда аб працягу яго арышта, піша РІА "Новости".

Раней гарадскі суд Херсона пакінуў кіраўніка партала РІА "Новости Украина" Вышынскага пад вартай да 16 лютага.

"Адправілі па пошце ўжо. Будзем чакаць (разгляду) у першых днях лютага", - сказаў адвакат Андрэй Даманскі.

Паведамляецца, што апеляцыя была пададзеная ў Херсонскі апеляцыйны суд.

Кірыл Вышынскі быў затрыманы 15 мая 2018 года ў Кіеве. Журналіст падазраецца ў дзржздрадзе і падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Пракуратура Украіны паведаміла аб завяршэнні расследавання справы 14 студзеня. Журналісту і яго адвакатам перададзеныя да прагляду больш за 30 тамоў справы.

Раней расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін назваў сітуацыю беспрэцэдэнтнай. Паводле яго слоў, Вышынскага арыштавалі "за яго прамую прафесійную дзейнасць, за ажыццяўленне яго журналісцкай функцыі". Масква накіравала ноты пратэсту Кіеву з патрабаваньнем спыніць гвалт над прадстаўнікамі прэсы.

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзір таксама выказаў сур'ёзную трывогу ў сувязі з дзеяннямі Кіева ў дачыненні да РІА "Новости Украина".

Чытайце таксама:

47
Тэги:
РІА "Новости Украина", Кірыл Вышынскі

Грамадства