Кіраўнік партала РІА Новости Украина Кірыл Вышынскі

Скаргу на падаўжэнне арышта Вышынскага разгледзяць 31 студзеня

45
(абноўлена 12:07 28.01.2019)
Журналіст, якога ўкраінскія ўлады падазраюць у падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса і дзяржздрадзе, знаходзіцца пад арыштам з мая 2018 года.

МІНСК, 28 сту - Sputnik. Скаргу абароны журналіста Кірыла Вышынскага разгледзяць 31 студзеня ў Херсонскім апеляцыйным судзе, паведаміў яго адвакат Андрэй Даманскі. Апеляцыя была пададзеная на рашэнне гарадскога суда Херсона падоўжыць арышт Вышынскага да 16 лютага.

"Апеляцыя прызначаная на 31 студзеня", - цытуе Даманскага агенцтва РІА "Новости".

Суд Херсона, падоўжыўшы тэрмін утрымання Вышынскага пад вартай, тым не менш адмовіў следству, якое хадайнічала аб абмежаванні часу азнаямлення журналіста са справай. Справа налічвае больш за 30 тамоў.

Акрамя таго, абарона журналіста рыхтуецца да разгляду яшчэ адной скаргі, які павінен адбыцца 20 сакавіка ў Вярхоўным судзе Украіны. Абарона хадайнічае аб змене рашэння пра ўтрыманне журналіста пад арыштам.

Кіраўніка партала РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага затрымалі 15 мая 2018 года. Яго падазраюць у падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса і дзяржздрадзе. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

З 14 студзеня, калі пракуратура Украіны паведаміла аб завяршэнні расследавання справы, Вышынскі і яго адвакаты пачалі азнаямленне з больш чым 30 тамамі справы.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін называў сітуацыю з затрыманнем журналіста беспрэцэдэнтнай. На яго думку, Вышынскага арыштавалі за яго "прафесійную дзейнасць, за ажыццяўленне яго журналісцкай функцыі". Масква накіравала ноты пратэсту Кіеву з патрабаваньнем спыніць гвалт над прадстаўнікамі прэсы.

45
Тэги:
РІА "Новости Украина", Кірыл Вышынскі

Грамадства