Праграмы скрынінга рака лёгкага і страўніка распрацоўваюць у Беларусі

© Sputnik / Артем БордовскийПадчас правядзення эндаскапіі, архіўнае фота
Падчас правядзення эндаскапіі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзеючыя скрынінгавыя праграмы ўжо даказалі сваю эфектыўнасць. У бліжэйшыя гады беларускія анколагі плануюць іх значна пашырыць.

МІНСК, 1 лют - Sputnik. Новыя віды скрынінга ракавых захворванняў лёгкага і страўніка плануецца ўкараняць у Беларусі, паведамілі спецыялісты РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава.

Універсальных лекащ ад раку яшчэ не прыдумана, але ранні скрынінг можа выратаваць жыццё - Sputnik Беларусь
Беларусы ўсё часцей робяць скрынінгавыя даследаванні рака

Скрынінг - гэта абследаванне людзей, у якіх няма сімптомаў захворвання на прадмет злаякаснай пухліны.

Зараз у краіне дзейнічаюць чатыры праграмы скрынінга рака: па калярэктальным раку, раку прастаты, раку шыйкі маткі і малочнай залозы. Гэтыя віды анкалагічных захворванняў лічацца самымі масавым, іх ранняя дыягностыка дазваляе выратаваць тысячы жыццяў, на многія гады захаваць працаздольнасць і нармальную якасць жыцця.

Першыя праграмы скрынінга даказалі сваю эфектыўнасць, таму іх плануюцца пашыраць.

Пілотны праект па скрынінгу рака лёгкага разлічаны на 5 гадоў. Плануецца абследаваць каля дзвюх тысяч чалавек, у першую чаргу - курыльшчыкаў.

Даследаванні па выяўленні рака страўніка будуць праводзіцца па японскай праграме. У першую чаргу беларусы стануць здаваць аналізы на бактэрыю Helicobacter pylori, якая часта становіцца прычынай язвы і гастрытаў.

Колькасць анкалагічных захворванняў за апошнія пяць гадоў павялічылася на 11%, смяротнасць ад раку вырасла на 2%.

Стужка навiн
0