ЗАГС Маскоўскага раёна Мінска

Стала вядома, колькі шлюбаў беларусы ўзялі ў 2018 годзе

62
Каля 60% пар захацелі ўзаконіць свае адносіны ва ўрачыстай абстаноўцы.

МІНСК, 5 лют - Sputnik. У мінулым годзе ў Беларусі было зарэгістравана больш за 60 тысяч шлюбаў, распавёў журналістам у Мінску міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі.

Па словах чыноўніка, больш за палову такіх працэдур прайшло ва ўрачыстай абстаноўцы.

Таксама у 2018 годзе грамадзяне актыўна і ўрачыста рэгістравалі нараджэнні дзяцей - больш за восем тысяч, адсвяткавалі ў ЗАГСах 594 залатыя і 633 срэбныя вяселлі.

Усяго ж у мінулым годзе ў ЗАГСах Беларусі адбылося звыш 300 тысяч актаў грамадзянскага стану. Акрамя гэтага, на 2,5% у параўнанні з 2017-м павялічылася колькасць рашэнняў аб змене імя.

Усяго ж у краіне функцыянуе 148 аддзелаў ЗАГСа раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў, а таксама тры палацы шлюбаў.

Чытайце таксама:

62
Тэги:
Шлюб, Сям'я, Беларусь

Грамадства