Школьны дзённік

Міністр адукацыі заклапочаны тым, што ў школах завышаюць адзнакі

71
(абноўлена 15:50 06.02.2019)
Узровень аб'ектыўнасці школьных адзнак у Мінадукацыі вывучалі пры дапамозе рэспубліканскіх кантрольных.

МІНСК, 6 лют - Sputnik. Міністр адукацыі Беларусь Ігар Карпенка выказаў заклапочанасць з-за фактаў завышэнняў адзнак у школах рэспублікі, пра гэта ён заявіў падчас выніковай калегіі ведамства ў сераду.

Аб'ектыўнасць ацэнкі ведаў беларускіх школьнікаў Мінадукацыі праверыла у мінулым годзе на рэспубліканскіх кантрольных работах. Так, сямікласнікі пісалі кантрольную па матэматыцы, а дзесяцікласнікі - па геаграфіі.

"Вынікі проста ўразілі. Па матэматыцы 60% навучэнцаў не пацвердзілі адзнакі, выстаўленыя школьнымі настаўнікамі. Колькасць тых, хто атрымаў за рэспубліканскую кантрольную па матэматыцы 9-10 балаў, менш на 8%, 7-8 балаў - на 18%. Ёсць падстава задумацца , чаму ў школах завышаюцца адзнакі", - адзначыў Карпенка, яго словы прывяла БелТА.

У гэтым годзе ў школах рэспублікі таксама пройдуць рэспубліканскія кантрольнай: дзясятыя класы будуць правяраць веды па гісторыі Беларусі, матэматыцы, рускай і беларускай мове. Напіша іх частка агульнаадукацыйных школ, а таксама ўсе гімназіі і ліцэі.

Аб'ектыўнасць адзнак у беларускіх школах выклікае пытанні ўжо досыць даўно. Адным са сведчанняў таго была прыкметная розніца паміж вынікамі цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) і адзнакамі ў атэстаце, а таксама паміж школьнымі і ўніверсітэцкімі адзнакамі па прадметах.

71
Тэги:
Школа, Ігар Карпенка, Міністэрства адукацыі РБ

Грамадства