Калі будуць святкаваць Масленіцу ў 2019 годзе?

© Sputnik / Евгения Новоженина / Перайсці ў медыябанкПрыгатаванне бліноў
Прыгатаванне бліноў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Sputnik прадказвае: сустрэча доўгачаканай вясны не за гарамі.

Кожнаму з нас хочацца хутчэй развітацца з зімой і хутчэй сустрэцца з доўгачаканай вясной. А так, як Масленіца з'яўляецца "плаваючай" датай, мы можам самі разлічыць час провадаў зімы. Дастаткова проста адняць ад свята Вялікадня 56 дзён: 40 дзён Вялікага посту і сам "развітальны" тыдзень свята.

Абрад Чырачка - Sputnik Беларусь
Масленіца ў разгары: самыя смачныя рэцэпты бліноў

Так, у 2019 годзе Масленіца выпадае на 10 сакавіка. Атрымліваецца, што тыдзень народных гулянняў пачнецца чацвёртага сакавіка і працягнецца да 10 адпаведна.

Традыцыі святочнага тыдня дзівяць сваёй сэнсавай разнастайнасцю: спальванне пудзілаў, "зайгрыш", "цешчыны вячоркі", "залвіцына сустрэча" і іншыя. А якая Масленіца без карункавых бліноў, катанняў на санках, скачках праз вогнішча і народных баёў.

У госці ў гэты час нельга хадзіць з пустымі рукамі. У Масленіцу любую гаспадыню пацешаць прадметы побыту, хатняе начынне, арыгінальныя гасцінцы і ўсё тое, што зроблена сваімі рукамі.

Не варта забываць і пра забаўляльныя мерапрыемствы: масавыя гулянні, конкурсы і карагоды.

Апошні дзень масленічнага тыдня выпадае на Даравальную нядзелю. Не забудзьцеся папрасіць прабачэння ў родных і блізкіх за прычыненыя крыўды. А так як свята праходзіць перад строгім постам - у гэты тыдзень неабходна насыціцца самымі любімымі і шкоднымі прысмакамі.

Стужка навiн
0