Намеснік кіраўніка Дырэкцыі Еўрагульняў-2019 Анатоль Котаў

На Еўрапейскіх гульнях цыгарэты будуць мяняць на сувеніры

56
(абноўлена 10:07 13.02.2019)
Найбуйнейшае спартыўнае мерапрыемства Еўропы абвешчана свабодным ад тытуню, арганізатары заклікалі балельшчыкаў прыходзіць на Еўрапейскія гульні без цыгарэт.

МІНСК, 13 лют - Sputnik. Падчас правядзення II Еўрапейскіх гульняў пачак цыгарэт можна будзе абмяняць на сувеніры з сімволікай гульняў, паведаміў намеснік дырэктара фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Анатоль Котаў.

Арганізатары гульняў заклікалі заўзятараў прыходзіць на спартыўныя мерапрыемствы без цыгарэт.

"Гэта мерапрыемства, прапагандуе спорт і здаровы лад жыцця, нікатыну тут не месца", - падкрэсліў Анатоль Котаў.

Свята спорту павінна быць зонай, свабоднай ад тытуню. На ўсіх спартыўных арэнах курэнне будзе забаронена, аб гэтым заўзятараў неаднаразова праінфармуюць. Свабоднай ад тытуню будзе і вёска, дзе будуць жыць спартсмены. На перакур можна будзе схадзіць у спецыяльна адведзеныя месцы.

А каб тым, хто вырашыў на дні Еўрапейскіх гульняў адмовіцца ад тытуню не было так цяжка, арганізатары вырашылі іх заахвоціць - пачак цыгарэт можна будзе абмяняць на сувеніры з сімволікай II Еўрапейскіх гульняў. Для тых жа, хто кіне паліць за два месяцы да гульняў і зможа пацвердзіць гэта, дырэкцыя паабяцала спецыяльныя прызы.

Чытайце таксама:

56
Тэги:
Беларусь, Еўрапейскія гульні-2019
Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (151)