Беларусь абышла Расію ў рэйтынгу здаровых краін

Беларусь абышла Расію ў рэйтынгу здаровых краін

53
(абноўлена 22:12 25.02.2019)
Сярод 169 краін, уключаных у міжнародны рэйтынг, самімі здаровымі аказаліся жыхары Іспаніі.

МІНСК, 26 лют - Sputnik. Рэйтынг самых здаровых краін склала агенцтва Bloomberg пры дапамозе дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Першая дзясятка краін з самымі здаровымі грамадзянамі выглядае так: Іспанія, Італія, Ісландыя, Японія, Швейцарыя, Швецыя, Аўстралія, Сінгапур, Нарвегія, Ізраіль.

Дадзеныя сведчаць аб тым, што ў топ-10 усяго толькі чатыры краіны апынуліся не еўрапейскімі. Спецыялісты адзначаюць, што не апошнюю ролю ў гэтым адыграла і так званая міжземнаморская дыета.

Беларусь згодна з аналізам міжнародных экспертаў апынулася на 81 радку рэйтынгу, Украіна на 93; што а Расія заняла 95-ае месца.

Пры складанні рэйтынгу ўлічвалі працягласць жыцця, колькасць курцоў, людзей з лішняй вагой, даступнасць чыстай вады, а таксама такія параметры, як узровень меддапамогі, прафілактычных паслуг. Цікава, што менавіта дзякуючы гэтаму паказчыку Куба (30-ае месца) абыйшла на 5 пунктаў Злучаныя Штаты.

У трыццатцы самых нездаровых краін 27 апынуліся дзяржавамі, размешчанымі на поўдзень ад Сахары. Апошнія тры месцы дасталіся Гаіці, Афганістану і Емену.

53
Тэги:
здароўе, Беларусь

Грамадства