Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі акажа станцыя пасля фінальнага запуску? Апошнія навіны пра будаўніцтва БелАЭС - у матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка навучыў, як эканомна смажыць бульбу

© Pixabay / Olga1205Смажаная бульба, архіўнае фота
Смажаная бульба, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы на простым прыкладзе растлумачыў, чаму электрычнасць таннейшая за газ.

МІНСК, 22 сак - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распавёў жыхарам Баранавічаў, як смажыць бульбу ў сябе дома.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Абяцаў вярнуцца: Лукашэнка зноў наведае Баранавічы ў другім паўгоддзі

У пятніцу кіраўнік дзяржавы здзейсніў рабочы візіт у Баранавічы. Пасля размовы з гарадскім актывам, ён пагутарыў з мясцовымі жыхарамі. Кадры гутаркі паказалі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" у пятніцу.

Адно з пытанняў прэзідэнту датычылася ўводу ў эксплуатацыю Беларускай АЭС. Гараджане выказалі занепакоенасць, што пасля гэтага ў краіне будуць праблемы з газам, і яны не змогуць выкарыстоўваць газавае абсталяванне ў сябе дома.

"Наадварот, будзе лепш. Мы менш будзем закупляць прыроднага газу, і ў нас грошай будзе больш", - адказаў кіраўнік дзяржавы.

Пасля гэтага ўстрывожаныя жыхары горада пацікавіліся, "ці не павыкідаюць іх газавыя катлы".

"Калі кошт на электрычную плітку будзе ніжэй, вы самі пяройдзеце і заменіце іх", - адзначыў беларускі лідар.

Лукашэнка растлумачыў, што свая электрычнасць будзе танней беларусам за куплены прыродны газ. У якасці прыкладу ён падзяліўся ўласным вопытам.

"У мяне дома ёсць плітка газавая і электрычная. Уключаю гэтую пліту, стаўлю патэльню, бульбу падсмажыць. Імгненна награваецца. Гэта значыць эфектыўнасць высокая. І калі пераходзіць на электрычнасць, трэба танней рабіць, чым на газе. А калі будзе даражэй, як жа я буду вас пераводзіць - вы ж лаяцца будзеце", - дадаў Лукашэнка.

Стужка навiн
0