Дарожнае пакрыццё з падагрэвам можа з'явіцца на плошчы Перамогі

© Sputnik / Виктор ТолочкоПлошча Перамогі
Плошча Перамогі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да 9 мая 2020 года плошча Перамогі ў Мінску будзе адрамантаваная, сярод планаў дарожнікаў - зрабіць абаграваемае пакрыццё.

МІНСК, 29 сак - Sputnik. Дарожнае пакрыццё з падагрэвам на плошчы Перамогі плануюць зрабіць мінскія дарожнікі, пра гэта паведаміў падчас анлайн-канферэнцыі на тэлеканале "Беларусь-1" дырэктар "Гаррамаўтадара Мінгарвыканкама" Дзяніс Глінскі.

Да 75-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне аднайменную плошчу чакае сур'ёзны рамонт. Сярод планаў дарожнікаў - зрабіць на плошчы падагрэў дарожнага пакрыцця.

Як будзе ажыццёўляцца гэты праект, дырэктар "Гаррамаўтадара" пакуль не змог адказаць, толькі дадаў, што ў бліжэйшы час праекціроўшчыкі зоймуцца распрацоўкай пытання і "можа быць, падагрэў ад Вечнага агню неяк прыдумаюць".

У гэтым годзе спецыялісты павінны прыступіць да распрацоўкі праекта, а ў наступным пачнецца яго рэалізацыя.

Стужка навiн
0