Заручальны пярсцёнак, архіўнае фота

Стала вядома, у якім узросце беларусы звычайна падаюць на развод

23
(абноўлена 13:11 03.04.2019)
У Беларусі мужчыны і жанчыны вырашаюць скасаваць шлюб прыкладна ў адным і тым жа ўзросце, да такой высновы прыйшлі статыстыкі.

МІНСК, 3 кра - Sputnik. Беларусы афармляюць развод часцей ва ўзросце 30-34 гадоў, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Статыстыкі падвялі вынікі за мінулы год і высветлілі, што больш за ўсё шлюбаразводных працэсаў было аформлена мужчынамі і жанчынамі менавіта такога ўзросту.

На другім месцы сярод мужчын - узрост 35-39 гадоў, сярод жанчын - 25-29 гадоў. Менш за ўсё шлюбаразводных працэсаў у мужа і жонкі ад 60 гадоў і старэй. У непаўналетніх у 2018 годзе было скасавана толькі сем шлюбаў.

Усяго ў мінулым годзе ў краіне стала менш на 33 152 сямейныя саюзы. Разам з тым, у рэспубліцы назіраецца тэндэнцыя да певелічэння колькасці разводаў. Для параўнання: у 2017 годзе было скасавана больш за 32 тысячы шлюбаў.

23
Тэги:
Шлюб

Грамадства