Якія прадукты ў Беларусі падаражэлі больш за ўсё

© Sputnik / Мария АмелинаЯкія прадукты ў Беларусі падаражэлі больш за ўсё
Якія прадукты ў Беларусі падаражэлі больш за ўсё - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У лідарах па росце коштаў апынуліся ялавічына, капуста, проса, сыры - цэны на гэтыя прадукты выраслі на 20-27% у параўнанні з мінулым годам.

МІНСК, 9 кра - Sputnik. Найбольш падаражэлі ў Беларусі ялавічына, проса, сыры і капуста, паведаміла намеснік старшыні ФПБ Алена Манкевіч.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў першым квартале гэтага года цана на ялавічыну вырасла на 25%, на проса - 27%, сыры - 20%, рознічныя цэны на капусту павысіліся практычна ў 2 разы.

Па словах намесніка старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Алены Манкевіч, рост коштаў на ялавічыну абумоўлены закрыццём шэрагу рынкаў збыту, у тым ліку і расійскага, куды цяпер нельга пастаўляць ялавічыну на косткі.

Прадстаўнікі ФПБ праводзяць маніторынг цэн кожны месяц у 137 населеных пунктах. Правяраюцца кошты па 98 найменнях прадуктаў са спажывецкага кошыку. Асноўная задача даследавання - ацаніць даступнасць тавараў першай неабходнасці, і суаднесці рост коштаў з ростам даходаў насельніцтва.

У першым квартале гэтага года рэальныя даходы насельніцтва знізіліся на 14%. Аднак Федэрацыя прафсаюзаў упэўненая, што такая сітуацыя перш за ўсё звязана з сезоннасцю, паколькі перад Новым годам даходы насельніцтва заўсёды вышэй.

Стужка навiн
0