Мінадукацыі хоча забараніць гаджэты і ўвесці заняткі па псіхалогіі

Мінадукацыі хоча забараніць гаджэты і ўвесці заняткі па псіхалогіі

43
Беларускіх школьнікаў могуць абмежаваць у выкарыстанні гаджэтаў на ўроках: з гэтай мэтай плануецца абсталяваць кабінеты адмысловымі скрыначкамі для іх захоўвання.

МІНСК, 11 кра - Sputnik. Удасканаленне адукацыйнага працэсу ў Беларусі абмеркавалі эксперты з Мінадукацыі, МУС і Рэспубліканскім цэнтра псіхалагічнай дапамогі ў рамках круглага стала ў прэс-цэнтры БелТА.

Як адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Эдуард Тамільчык, тэма забеспячэння бяспекі дзяцей у адукацыйных установах цяпер знаходзіцца ў прыярытэце ў дзяржструктур і грамадскіх арганізацый.

Гаджэты забароняць?

Беларускіх школьнікаў могуць абмежаваць у выкарыстанні гаджэтаў на ўроках: з гэтай мэтай плануецца абсталяваць кабінеты адмысловымі скрыначкамі для іх захоўвання.

"Даручана галоўным упраўленням па адукацыі аблвыканкамаў, камітэту па адукацыі Мінгарвыканкама ўнесці ў правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў пункт аб абмежаванні выкарыстання імі мабільнай сувязі падчас адукацыйнага працэсу. Прапануецца абсталяваць навучальныя кабінеты прыстасаваннямі з для часовага захоўвання сродкаў мабільнай сувязі падчас урока", - паведаміў Эдуард Тамільчык.

Новаўвядзенне ўтрымліваецца ў загадзе №156 "Аб зацвярджэнні прыкладнай інструкцыі аб арганізацыі прапускнога рэжыму ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі" ад 11 сакавіка бягучага года. Вядома таксама, што ў дакуменце адлюстравана арганізацыя прапускнога рэжыму, а яшчэ зацверджаны пералік прадметаў і рэчываў, якія не могуць прыносіць і выкарыстоўваць вучні.

Увядуць факультатывы па псіхалогіі

Эдуард Тамільчык таксама паведаміў, што ў беларускіх школах плануюць увесці факультатыўныя заняткі па асновах псіхалогіі. Такім чынам у Мінадукацыі маюць намер садзейнічаць фарміраванню ў школьнікаў "жыццёвых навыкаў, якія ўключаюць стратэгіі пераадолення стрэсу і вырашэння канфліктных сітуацый".

"Да пачатку 2019/2020 навучальнага года будуць распрацаваны праграмы факультатыўных заняткаў "Асновы псіхалогіі" для VII-IX і X-XI класаў", - распавёў эксперт.

Адзначаецца таксама, што ўдасканальваецца і сама сістэма падрыхтоўкі педагогаў-псіхолагаў: больш увагі надаецца практыцы. А паколькі педагогі-псіхолагі не заўсёды могуць ахапіць усіх школьнікаў, якія маюць патрэбу ў іх дапамозе, плануецца павышаць узровень псіхалагічнай пісьменнасці ва ўсіх астатніх педагогаў.

Дапамога псіхолагаў без згоды бацькоў

"У мэтах удасканалення заканадаўства Міністэрства адукацыі правяло прававы маніторынг закона "Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі". На аснове вынікаў маніторынгу распрацоўваецца законапраект аб унясенні дапаўненняў і зменаў у гэты закон", - распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Мінадукацыі.

У ліку змяненняў - пашырэнне катэгорыі непаўналетніх, якім могуць аказаць псіхалагічную дапамогу без згоды бацькоў. Сам падыход да атрымання іх згоды на дапамогу школьнікам да 14 гадоў таксама прапануецца змяніць.

43
Тэги:
Міністэрства адукацыі РБ, школа

Грамадства