МІНСК, 11 кра - Sputnik. Асноўныя аўтамагістралі рэспублікі прывядуць у парадак да 1 чэрвеня, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Аляксандр Галаўнёў.
Напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў на значных дарогах Беларусі правядуць маштабны рамонт. У першую чаргу гэта тычыцца трасы М1, на стан якой у аўтааматараў нямала нараканняў з-за ямачнасці пасля зімы.
"Знаходзіцца ў завяршальнай стадыі разгляду распараджэнне прэзідэнта аб выдзяленні $25 млн на рамонт дарог, у першую чаргу магістральных", - адзначыў Аляксандр Галаўнёў.
Дарожнікі плануюць да 1 чэрвеня прывесці ў парадак дарогі (М4, М5), выезды з Мінска і цалкам адкрыць пасля рэканструкцыі трасу М6 Мінск - Гродна.
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Парагвая зарэгістравала вакцыну супраць COVID-19 "Спутник V", паведаміў у пятніцу Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ).
Вакцыну зарэгістравалі ў рамках паскоранай працэдуры, без правядзення дадатковых клінічных даследаванняў на тэрыторыі дзяржавы. Аналагічным чынам прэпарат быў зарэгістраваны раней у Аргенціне, Балівіі, Сербіі, Алжыры, Палестыне і Венесуэле.
Пастаўкі ў Парагвай забяспечаць дзякуючы міжнародным партнёрам РФПІ ў Індыі, Кітаі, Паўднёвай Карэі і іншых краінах.
Паводле слоў гендырэктара фонду Кірыла Дзмітрыева, многія краіны Лацінскай Амерыкі зацікаўлены ў расійскай вакцыне. Ён спадзяецца, што ў бліжэйшы час "Спутник V" атрымае адабрэнне ў шэрагу іншых дзяржаў рэгіёна.
Міністэрства аховы здароўя Расіі ў жніўні зарэгістравала першую ў свеце вакцыну для прафілактыкі COVID-19, распрацаваную цэнтрам імя Гамалеі, яна атрымала назву "Спутник V". Дырэктар цэнтра Аляксандр Гінцбург раней сказаў, што бяспека вакцыны цалкам даказаная, а эфектыўнасць "Спутник V" склала 91,4%.
Чытайце таксама:
МІНСК, 15 сту – Sputnik. За мінулыя суткі ў краіне зарэгістраваны 1 941 пацыент з станоўчым тэстам на каронавірус, паведаміла ў пятніцу прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Выпісалася пры гэтым пацыентаў больш - 2 054. Смяротная статыстыка таксама абнавілася - за мінулыя суткі памерлі 10 чалавек.
Усяго з пачатку распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі ў Беларусі захварэлі 221 604 чалавекі, а ачунялі 204 500 пацыентаў. Памерлі за гэты час ўжо 1 564 беларусы.
Айчынныя лабараторыі за мінулыя 24 гадзіны выканалі 24 888 тэстаў, а ўсяго ў краіне правялі 4 216 095 тэстаў на каронавірус.
Нагадаем, сутачны рэкорд па колькасці выпадкаў захворвання у Беларусі быў зарэгістраваны 12 снежня 2020 года – тады на COVID-19 захварэлі 1 975 чалавек.
Масавая вакцынацыя ад каронавіруса праходзіць у Беларусі з 29 снежня. Першымі прышчапляюць людзей з групы рызыкі: медыкаў, педагогаў і іншых. На наступным тыдні ў краіне завершыцца кантроль якасці чарговай партыі расійскай вакцыны "Спутник V", пасля чаго вакцынацыя медыкаў працягнецца.
Усяго на добраахвотнай аснове плануецца прышчапіць больш за 5,5 мільёна чалавек.
Чытайце таксама: