Уцёкі з Сабібора: калі б не Мінск, яны маглі бы і не здарыцца

Уцёкі з Сабібора: калі б не Мінск, яны маглі бы і не здарыцца

41
(абноўлена 09:41 12.04.2019)
Да 110-годдзя аднаго з кіраўнікоў паўстання вязняў у нацысцкім лягеры смерці Сабібор Аляксандра Пячэрскага ў Мінску адкрылі часовую экспазіцыю аб ваеннапалонным яўрэі, які любіў тэатр і музыку і які здолеў у нечалавечых умовах абыграць нацыстаў.

Калі б не Мінск, адной з самых паспяховых гісторый супраціву, якая адбылася ў лагеры смерці Сабібор, магло б і не здарыцца, кажа старшыня праўлення Фонду Аляксандра Пячэрскага Ілля Васільеў.

Да таго, як Пячэрскага перавялі ў лагер смерці на тэрыторыі Польшчы, ён паўтара гады правёў у мінскіх лагерах. Спачатку ў лагеры для ваеннапалонных "Шталаг-352", затым, калі стала вядома, што ён яўрэй, - у лагеры на вуліцы Шырокай.

Сохранившиеся фотографии Печерского
© Sputnik / Виктор Толочко
Фота Пячэрскага

"Калі б не Мінск, магчыма, гэтага ўсяго б не было, таму што які б не быў сам Пячэрскі, які б ні быў баявы дух, які прынеслі савецкія ваеннапалонныя ў лагер смерці, гэтага ўсё ж такі было недастаткова... З Мінска ён прыехаў не толькі з талентам і харызмай, але і на чале згуртаванай групы савецкіх ваеннапалонных, на якіх ён мог абаперціся. Ён ведаў: гэта былі людзі, якія ў адказны момант, калі трэба было засячы фашыста сякерай, не прамахнуцца. І гэтая стаўка спраўдзіла сябе", - распавёў Васільеў Sputnik напярэдадні адкрыцця часовай экспазіцыі, прысвечанай аднаму з кіраўнікоў паўстання вязняў у Сабіборы.

Экспазіцыя пад назвай "Аляксандр Пячэрскі як сімвал супраціву фашызму" стала сумесным праектам Фонду Пячэрскага і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай айчыннай вайны.

Двойчы асуджаны: ваеннапалонны і яўрэй

Пячэрскі ў агульнай складанасці каля двух гадоў правёў у канцлагерах. Яго прызвалі ў самым пачатку вайны, але паваяваць ён паспеў усяго пару месяцаў. У кастрычніку патрапіў у акружэнне пад Вязьмай, быў паранены, трапіў у палон. Лагер пад Барысавам, "Шталаг-352" у Мінску, дзе нацысты апазналі ў ім яўрэя і перавялі ў лагер на вуліцы Шырокай. Тут ён прабыў амаль год.

Собибор наряду с Белжецем и Треблинкой должен был окончательно решить еврейский вопрос
© Sputnik / Виктор Толочко
Сабібор разам з Белжэцам і Трэблінкай павінен быў канчаткова вырашыць "яўрэйскае пытанне"

"Захавалася адзінае інтэрв'ю, дзе ён казаў, што ў савецкіх ваеннапалонных, каб выжыць, было такое правіла: выходзь па першым клічы. Я чытаў гэта ва ўспамінах іншых вязняў: калі іх пыталіся, хто ўмее працаваць, заўсёды трэба было выходзіць першым. Па-першае, другога разу магло і не быць, а па-другое, такая дзейнасць давала больш магчымасці арганізаваць супраціў. Падпольная дзейнасць Пячэрскага пачалася ж яшчэ ў Мінску", - распавядае Васільеў.

Тады ўцёкі не атрымаліся. І ў пачатку восені 1943 Пячэрскага разам з такімі ж зняволенымі-яўрэямі адпраўляюць у Сабібор.

Сабібор

Нацысты арганізавалі лагер Сабібор непадалёк ад польскай вёсачкі з сугучным назовам Сабібур яшчэ вясной 42-га года. Ён быў адным з трох лагераў разам з Белжэцам і Трэблінкай, якія павінны былі канчаткова вырашыць яўрэйскае пытанне на тэрыторыі акупаванай Польшчы.

Тут дзейнічаў стандартны для такіх месцаў парадак: яўрэяў эшалонамі падвозілі да лагера (прадбачлівыя нацысты размясцілі лагер ў тупіку чыгуначнай галінкі), тых, каго можна было выкарыстоўваць на работах, часова сялілі ў бараках. Астатніх адразу знішчалі.

Лагерь Собибор был расположен неподалеку от польской деревушки с созвучным названием
© Sputnik / Виктор Толочко
Лагер Сабібор быў размешчаны непадалёк ад польскай вёсачкі з сугучнай назвай

"Калі ён трапіў у Сабібор, па падказцы аднаго з вязняў назваўся цесляром. А так як гітлераўцам патрэбныя былі працоўныя рукі... Нехта павінен быў прыбіраць трупы, сартаваць вопратку і гэтак далей, яны пакідалі па некалькі дзесяткаў чалавек з кожнага эшалона. І тым разам Пячэрскі трапіў у гэтыя 80 чалавек, якіх з дзвюх тысяч чалавек мінскага эшалона часова пакінулі ў жывых", - распавяла куратар экспазіцыі Наталля Яцкевіч.

Ён не быў цесляром. Да вайны скончыў інстытут у Растове, захапляўся музыкай і тэатрам. Гэтае захапленне, па словах Васільева, нароўні з верай у перамогу і вайсковым досведам, у канчатковым рахунку вельмі дапамагло Пячэрскаму пры распрацоўцы плана ўцёкаў.

За полтора года в лагере было убито около 250 тысяч евреев
© Sputnik / Виктор Толочко
За паўтара гады ў лагеры было забіта каля 250 тысяч яўрэяў

"У апошнія гады перад вайной ён пачаў сам ставіць спектаклі. І мне падаецца, тое, што ён быў такім рэжысёрам-аматарам, яму вельмі дапамагло пабудаваць правільную мізансцэну паўстання. То бок, гэта ўменне разумець, хто дзе павінен стаяць, хто што павінен рабіць, хто у які момант што павінен сказаць, адыграла адну з вырашальных роляў у поспеху паўстання", - лічыць Васільеў.

У працоўным лагеры, у які трапіў Пячэрскі з таварышамі, было некалькі соцень чалавек. Дакладная лічба невядомая. Невядома і дакладная колькасць газавых камер, у якія адпраўлялі большасць вязняў Сабібора - ці то шэсць, ці то восем. За паўтара гады - з красавіка 1942 па кастрычнік 1943 - тут было забіта каля 250 тысяч яўрэяў.

Куратор экспозиции Наталья Яцкевич
© Sputnik / Виктор Толочко
Куратар экспазіцыі Наталля Яцкевіч

Пячэрскі правёў у Сабіборы 22 дні, ажыццявіў паўстанне, паспяхова ўцёк, пасля чаго нацысты прынялі рашэнне ліквідаваць лагер.

Паўстанне

Пячэрскага прывезлі ў Сабібор ў верасні 1943-го. Да таго часу ў лагеры ўжо дзейнічала падпольная група, якой кіраваў сын польскага рабіна Леон Фельдхендлер. Калі да групы далучыўся Пячэрскі, Фельдхендлер саступіў яму лідарства.

"У Пячэрскага атрымалася прыдумаць і распрацаваць вельмі добры план, які абапіраўся на натуральны чалавечы інстынкт. У немцаў адным з такіх інстынктаў была прагнасць. Яны любілі прысвойваць сабе рэчы людзей, якіх адпраўлялі ў газавую камеру. На гэта і быў разлік. Пячэрскі па адным зазываў гэтых немцаў, каб камусьці падарыць скураную куртку, іншаму паліто, трэцяму боты і гэтак далей. Там іх па адным у строга вызначаны час забівалі", - распавядае Васільеў.

Председатель правления Фонда Александра Печерского Илья Васильев
© Sputnik / Виктор Толочко
Старшыня праўлення Фонду Аляксандра Пячэрскага Ілля Васільеў

Так па адным вязням атрымалася знішчыць усё кіраўніцтва лагера. Пасля, па плане Пячэрскага, меркавалася захапіць склад са зброяй і прарывацца скрозь ахову. Лагер быў акружаны некалькімі радамі калючага дроту. Амаль увесь перыметр быў замініраваны. Але сярод зняволеных пачалася паніка.

Печерский попал партизанский  отряда им. Н.А. Щорса
© Sputnik / Виктор Толочко
Пячэрскі трапіў у партызанскі атрада імя Н.А. Шчорса

"Штурм зброевага склада не атрымаўся, людзі кінуліся на драцяную агароджу. Перыметр быў замініраваны. Многія загінулі і праклалі астатнім дарогу. Вырвацца за межы лагера атрымалася каля 150 зняволеным. Большая частка вырашыла не бегчы, засталася. Гэта была памылка, іх тут жа ліквідавалі. А з тых 150 частка была злоўленая ў выніку аблаваў, частку забілі мясцовыя жыхары, якія не вельмі любілі яўрэяў ці былі марадзёрамі. Да канца вайны дажылі 60 чалавек", - аднаўляе ход падзей Васільеў.

У ліку тых, хто выйшаў жывым з лагера, быў і Аляксандр Пячэрскі. Ён пакінуў яго адным з апошніх. Разам з невялікай групай вырашыў рухацца да сваіх - на ўсход. У Беларусі ўцекачы далучыліся да партызанаў. Пячэрскі стаў падрыўніком асобнага атрада імя Н.А. Шчорса Брэсцкай вобласці.

После побега Печерский продолжил борьбу в партизанском отряде
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасля ўцёкаў Пячэрскі працягнуў барацьбу ў партызанскім атрадзе

"Як бачна з архіўных дакументаў, ён быў адважны партызан, удзельнік падрыву двух эшалонаў, удзельнічаў у абароне Днепра-Бугскага канала, у баявых аперацыях", - распавядае куратар экспазіцыі Наталля Яцкевіч.

Забыццё і подзвіг

Пасля таго, як зняволеныя Сабібора збеглі, нацысты прынялі рашэнне закрыць лагер. Знеслі баракі, разабралі і звезлі афіцэрскія домікі. Некаторы час на месцы лагера працаваў дзіцячы сад, потым там былі палі, на якіх вырошчвалі гародніну. Помнік на месцы гібелі 250 тысяч чалавек з'явіўся толькі ў 1965 годзе.

Удостоверение партизана, выданное Александру Печерскому
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасведчанне партызана, выдадзенае Аляксандру Пячэрскаму

Пячэрскі пасля вайны працягнуў барацьбу - на гэты раз за памяць аб загінуўшых і непакораных таварышах. У тым ліку і пра іх распавядае экспазіцыя, якая адкрылася ў Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У ёй прадстаўлены рэдкія фатаграфіі даваеннага часу і пасляваенных сустрэч былых вязняў Сабібора, а таксама фатаграфіі лагераў, праз якія прайшоў Пячэрскі, матэрыялы аб партызанскім атрадзе імя Шчорса, у якім ён ваяваў пасля ўцёкаў.

На стэндах і фатаграфіі трох беларускіх яўрэяў, якія ўцеклі разам з Пячэрскім з Сабібора, а затым працягвалі барацьбу ўжо ў партызанах. Імёны Сямёна Мазуркевіча, Навума Платніцкага і Барыса Табарынскага беларусам ні пра што не гавораць.

Три еврея, которые бежали вместе с Печерским: Наум Плотницкий, Семен Мазуркевич и Борис Табаринский
© Sputnik / Виктор Толочко
Тры яўрэі, якія збеглі разам з Пячэрскім: Навум Платніцкі, Сямён Мазуркевіч і Барыс Табарынскі

"Хачу скарыстацца выпадкам і звярнуцца з прапановай узнагародзіць Пячэрскага і гэтых трох людзей дзяржаўнымі ўзнагародамі РБ. Нядрэнна было б назваць іх імёнамі якія-небудзь вуліцы. Ім ужо ўсё роўна. Яны даўно памерлі. Але мне здаецца, што з пункту гледжання гістарычнай справядлівасці гэта было б правільна. Гэтым людзям удалося ў неверагодна цяжкіх умовах прадэманстраваць неверагодную вышыню духу, у іх атрымалася па сутнасці голымі рукамі перамагчы зло", - кажа Васільеў.

Кіраўнік Фонду Пячэрскага таксама падзякаваў за падтрымку Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын, Еўра-Азіяцкі яўрэйскі кангрэс і Цэнтр беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны, без якіх выстава наўрад ці адбылася б.

Азнаёміцца ​​з экспазіцыяй, прысвечанай паўстанню ў лагеры смерці Сабібор, можна ў выставачнай зале музея гісторыі Вялікай айчыннай вайны на 1-м паверсе музея да 13 мая.

41
Тэги:
Дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, Музей Вялікай Айчыннай вайны

Грамадства