Касманаўт распавёў, ці можна на МКС прыняць "па маленькай" за свята

© Sputnik / Стрингер / Перайсці ў медыябанкКасманаўт Роскосмоса Генадзь Падалка
Касманаўт Роскосмоса Генадзь Падалка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Напярэдадні Дня касманаўтыкі расійскі касманаўт Генадзь Падалка распавёў, ці можна праносіць спіртное на МКС.

МІНСК, 12 кра - Sputnik. Адзначыць Дзень касманаўтыкі са спіртным на касмічнай арбіце немагчыма, распавёў расійскі касманаўт Генадзь Падалка ў інтэрв'ю РІА "Новости".

Паводле яго слоў, пранесці алкаголь на Міжнародную касмічную станцыю (МКС) немагчыма.

"Алкаголь на МКС катэгарычна забаронены. Гэта тое, пра што дамовіліся ўсе партнёры адразу, калі станцыя яшчэ будавалася", - сказаў касманаўт.

Яшчэ на этапе будаўніцтва была прапанова аб тым, каб дазволіць пэўную колькасць алкаголю на борце - як на падводных лодках, але вырашана было, што ў космасе лепш без яго абыйсціся зусім. Таму нават у дзень першага палёту чалавека ў космас, на МКС дзейнічае "сухі закон".

Навукоўцы паказалі першае фота чорнай дзіркі ў нашай галактыцы - відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
Навукоўцы паказалі першае фота чорнай дзіркі ў нашай галактыцы - відэа

Што ж тычыцца харчавання на борце, то касманаўт адзначыў, што кожны з членаў экіпажа можа выбраць рацыён па душы.

"Кожны касманаўт праходзіць апрабацыю, выбірае найбольш смачныя для сябе прадукты. Гэта і расійская кухня - унікальна смачная, і амерыканская, італьянская, французская, японская", - сказаў на заканчэнне Падалка.

Герой Расіі касманаўт Генадзь Падалка - сусветны рэкардсмен па сумарным часе знаходжання ў космасе. На яго рахунку пяць палётаў і 878 сутак у космасе.

12 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень касманаўтыкі. У гэты дзень у 1961 годзе савецкі лётчык-касманаўт Юрый Гагарын здзейсніў віток вакол зямлі на касмічным караблі "Усход-1".

Стужка навiн
0