Нацбанк выпусціў залатыя і сярэбраныя манеты да II Еўрапейскіх гульняў

Нацбанк выпусціў залатыя і сярэбраныя манеты да II Еўрапейскіх гульняў

37
(абноўлена 14:14 15.04.2019)
На іх выява архітэктурнага комплексу "Брама Мінска", а таксама піктаграмы спартыўных спаборніцтваў.

МІНСК, 15 кра - Sputnik. Нацыянальны банк Беларусі выпусціў памятныя манеты, прысвечаныя II Еўрапейскім гульняў, распавялі ў прэс-службе ўстановы.

300 залатых манет выпусцілі наміналам 50 рублёў, масай 7,78 грама, пробай сплаву 999, дыяметрам 25,00 мм.

Срэбныя манеты, якіх стварылі 1500 штук, адпавядаюць наміналу ў 20 рублёў, масай 33,63 грама, пробай сплаву 925, дыяметрам 38,61 мм.

Таксама ў банку выпусцілі 3000 медна-нікелевых манет наміналам 1 рубель, масай 19,50 грамаў, дыяметрам 37,00 мм.

"Манеты адчаканены ў ЗАТ "Літоўскі манетны двор" якасцю: залатая і сярэбраная - "пруф", медна-нікелевая - "пруф-лайк". Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў - кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай", - дадалі ў Нацбанку.

На аверсе манет намаляваны дзяржаўны герб Беларусі. На адваротным баку залатой манеты знаходзіцца стылізаваная выява сонца, вобраз архітэктурнага комплексу "Брама Мінска", а таксама надпіс "II Еўрапейскiя гульнi" і "Мiнск 2019". На срэбнай і медна-нікелевай памятных манетах у цэнтры акрамя сонца намаляваныя арыгінальныя піктаграмы спартыўных спаборніцтваў.

У банку патлумачылі, што выпушчаныя ў абарачэнне манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

37
Тэги:
Еўрапейскія гульні, Нацбанк РБ
Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (191)

Грамадства