Павышаць кошт вучобы ў ВНУ пакуль не будуць

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкСтудэнты-медыкі на лекцыі, архіўнае фота
Студэнты-медыкі на лекцыі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У мінулым годзе, па дадзеных Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, паслугі вышэйшай адукацыі падаражэлі на 20,9%.

МІНСК, 16 кра - Sputnik. Павышаць кошт навучання ў вышэйшых навучальных установах Беларусі пакуль не будуць, заявіла ў аўторак журналістам першы намеснік міністра адукацыі рэспублікі Ірына Старавойтава.

ЦТ: спадзявацца на ўдачу не варта, а парогі падымуць ў 2020 годзе - Sputnik Беларусь
ЦТ: спадзявацца на ўдачу не варта, а парогі падымуць ў 2020 годзе

Апошні раз беларускія ВНУ змянялі кошт навучання ў жніўні мінулага года - на зыходзе ўступнай кампаніі. З тых часоў цэннік на вучобу застаецца стабільным.

На пытанне аб тым, ці будзе ў бліжэйшы час падымацца кошт навучання ва ўніверсітэтах, Старавойтава падкрэсліла: "цяпер гэтае пытанне не разглядаецца".

Такім чынам, пакуль чакаць росту коштаў не варта - хутчэй за ўсё, яны будуць павялічаны перад пачаткам наступнага навучальнага года.

Паводле дадзеных МАРГ, кошты на паслугі вышэйшай адукацыі у 2018 годзе выраслі на 20,9%, з-за чаго ў насельніцтва склалася няправільнае ўяўленне аб памеры інфляцыі. Ведамства прапануе абавязаць узгадняць усё, што ўплывае на інфляцыю коштаў - у тым ліку і на атрыманьне адукацыі. Зрэшты, адпаведнае рашэнне пакуль не прынята.

Стужка навiн
0