Першая серыя новага сезону "Гульні тронаў" пабіла рэкорд праглядаў

© Photo : НВО (2011-2019)Першая серыя новага сезону "Гульні тронаў" пабіла рэкорд праглядаў
Першая серыя новага сезону Гульні тронаў пабіла рэкорд праглядаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Папярэдні рэкорд па колькасці гледачоў належаў заключнай серыі 7-га сезона - тады яе прэм'еру глядзелі 16,9 мільёна чалавек.

МІНСК, 17 кра - Sputnik. Першую серыю заключнага сезону тэлесерыяла "Гульні тронаў" паглядзела рэкордная колькасць чалавек у гісторыі тэлеканала HBO.

Кадр з серыяла Гульня тронаў - Sputnik Беларусь
Спойлеры: што адбылося ў першай серыі апошняга сезону "Гульні тронаў"

Паводле інфармацыі канала, у дзень прэм'еры, якая адбылася ў нядзелю 14 красавіка, эпізод на платформах HBO глядзелі 17,4 мільёна чалавек.

Акрамя таго, першая серыя восьмага сезона была самай папулярнай тэмай у Twitter: за выхадныя пра яе ў сацыяльнай сетцы напісалі звыш за 11 мільёнаў разоў.

Папярэдні рэкорд па колькасці гледачоў належаў заключнай серыі 7-га сезона - тады яе прэм'еру глядзелі 16,9 мільёна чалавек.

Як адзначылі ў НВО, у сярэднім кожную серыю перадапошняга сезона глядзелі 32,8 мільёна гледачоў.

Серыял "Гульня тронаў" зняты паводле рамана пісьменніка Джорджа Марціна "Песня лёду і полымя". Дзеянне серыяла адбываецца на двух кантынентах, на якіх арыстакратычныя сям'і супернічаюць за панаванне.

Стужка навiн
0