Украінцы змогуць прагаласаваць на двух выбарчых участках у Беларусі

© Sputnik / Сергей Аверин / Перайсці ў медыябанкУкраінцы змогуць прагаласаваць на двух выбарчых участках у Беларусі
Украінцы змогуць прагаласаваць на двух выбарчых участках у Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адзін участак будзе знаходзіцца ў мінскім будынку пасольства Украіны ў Беларусі, другі - у памяшканні консульства ў Брэсце.

МІНСК, 18 кра - Sputnik. Два ўчасткі для галасавання напярэдадні ўкраінскіх выбараў будуць створаны ў Беларусі, вынікае з паведамлення прэс-службы ўкраінскай дыпмісіі ў Мінску.

Прыйсці на ўчастак для галасавання грамадзяне Украіны могуць 21 красавіка з 8 гадзін раніцы да 8 вечара.

Адзін выбарчы ўчастак будзе знаходзіцца ў Мінску - гэта памяшканне пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь. Другі - у горадзе Брэст у будынку консульства Украіны ў Брэсце.

У спісы выбаршчыкаў на замежных участках уключаны грамадзяне Украіны, якім ужо споўнілася або на дзень галасавання спаўняецца 18 гадоў і якія па сваім выбарчым адрасе (паводле дадзеных Дзяржаўнага рэестра выбаршчыкаў) адносяцца да гэтых замежных участкаў.

Пры сабе для галасавання неабходна мець пашпарт грамадзяніна Украіны для выезду за мяжу, дыпламатычны або службовы пашпарт. Дакументы павінны быць сапраўднымі да моманту правядзення выбараў. Унутраны пашпарт грамадзяніна Украіны не будзе з'яўляцца падставай для атрымання выбарчага бюлетэня.

У бліжэйшую нядзелю 21 сакавіка пройдзе другі тур украінскіх выбараў. Першы адбыўся 31 сакавіка, аднак ні адзін з кандыдатаў не набраў неабходнай для перамогі колькасці галасоў. У другім туры ўдзел прымуць дзеючы прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і лідар першага тура Уладзімір Зяленскі.

Стужка навiн
0