Бясплатна, толькі пішыце: пошта прапануе адправіць паштоўку ветэрану

Бясплатна, толькі пішыце: пошта прапануе адправіць паштоўку ветэрану

8
(абноўлена 11:03 02.05.2019)
Падпісаць паштоўку і бясплатна адправіць яе ветэрану можна будзе і на стэндзе Sputnik, які пачне працу 5 мая ў Музеі Вялікай Айчыннай.

МІНСК, 2 мая - Sputnik. Усе жадаючыя могуць падпісаць паштоўку для ветэрана і адправіць яе ў Дзень Перамогі. Sputnik высвятліў, дзе будуць бясплатна раздаваць паштоўкі і як іх можна адправіць.

"Такія вестачкі асабліва дарагія тым, што напісаныя ад рукі і ад усяго сэрца", - перакананыя ў "Белпошце".

Гэта традыцыйная акцыя пошты "Адпраўце вестку ветэрану Вялікай Айчыннай вайны".

У Мінску можна будзе сумясціць адпраўку паштоўкі са святочнымі мерапрыемствамі да Дня Перамогі, якія пройдуць у Лошыцкім парку. Адпраўляць вестачкі можна пачынаючы з поўдня - 12:00.

А пачынаючы з 5 мая можна будзе бясплатна падпісаць і адправіць паштоўку для ветэрана на стэндзе Sputnik, які размесціцца ў музеі Вялікай айчыннай вайны. Дастаўку вашага паслання мы бярэм на сябе.

Sputnik Беларусь берет на себя доставку открыток в любую точку мира
© Sputnik / Виктор Толочко
Sputnik Беларусь бярэ на сябе дастаўку паштовак у любую кропку свету

У Жодзіне на плошчы каля ДК "БелАЗ" будзе працаваць гандлёвая палатка, паштоўку можна падпісаць там.

Адправіць вестачку ветэрану Вялікай Айчыннай вайны ў Брэсце можна будзе з 09:00 да 18:00 на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой".

У Гомелі паштоўкі можна будзе падпісваць ў Музеі ваеннай славы.

А яшчэ падпісаць паштоўкі на адрас ветэранаў з 2 па 4 мая змогуць наведвальнікі стэнда РУП "Белпошта" падчас XXII Міжнароднай спецыялізаванай выставы "СМІ ў Беларусі".

Каб даведацца, у якіх яшчэ паштовых аддзяленнях будуць прымаць і бязвыплатна перасылаць паштоўкі ветэранам, глядзіце поўны пералік на сайце "Белпошты".

Дарэчы, такім чынам "Белпошта" святкуе не толькі Дзень Перамогі. Ужо традыцыйна ў студзені ў Дзень рукапіснага ліста яна прапануе бясплатна адправіць падпісаныя ад рукі паштоўкі.

8
Тэги:
Дзень Перамогі
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2019 (70)