Распрацоўка вакцыны, архіўнае фота

Белстат: пятая частка беларускіх навукоўцаў маладзейшыя за 30 гадоў

34
(абноўлена 17:31 03.05.2019)
Каля 40% кандыдатаў навук у Беларусі - жанчыны, а сярод дактароў навук іх толькі крыху больш за 19%.

МІНСК, 3 мая - Sputnik. Пятая частка ўсіх беларускіх работнікаў навукі мае навуковую ступень, паведаміў у пятніцу Нацыянальны статыстычнай камітэт Беларусі.

Паводле звестак Белстата, цяпер у рэспубліцы налічваецца 626 дактароў навук, кандыдатаў навук значна больш - 2829 чалавек. Цікава, што сярод навуковых кадраў пераважаюць спецыялісты ў галіне тэхнічных і натуральных навук.

Беларуская навука даволі маладая: прыкладна пятая частка ад агульнага ліку навукоўцаў - гэта маладыя людзі ва ўзросце да 29 гадоў.

Паводле статыстыкі сярод навуковых супрацоўнікаў каля 40% жанчын, з іх толькі 19,2% маюць ступень доктара навук, і 40,5% - кандыдата.

Навукай хочуць займацца нямала беларусаў: так, у 2018 годзе колькасць аспірантаў склала 5,4 тысячы чалавек, у дактарантуры навучаліся 572 чалавекі. Скончылі дактарантуру ў мінулым годзе 69 чалавек, але дактарамі навук сталі не ўсе, а толькі 50 даследчыкаў.

34
Тэги:
Навукоўцы, Белстат, Беларусь

Грамадства