Журналісту Кірылу Вышынскаму падоўжылі арышт

© Sputnik / Стрингер / Перайсці ў медыябанкЖурналісту Кірылу Вышынскаму падоўжылі арышт
Журналісту Кірылу Вышынскаму падоўжылі арышт - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Абарона Вышынскага хадайнічала пра змяненне меры стрымання, суд падоўжыў тэрмін арышту да 22 ліпеня.

МІНСК, 7 мая - Sputnik. Суд падоўжыў арышт кіраўніка партала РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага ў Кіеве, паведаміў яго адвакат Андрэй Даманскі.

Паводле інфармацыі адваката, журналіст прабудзе пад вартай да 22 ліпеня. Абарона Вышынскага хадайнічала пра змяненне меры стрымання, аднак суд у гэтым адмовіў.

На рашэнне кіеўскага суда адрэагавала афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.

"Гэта вам не батл на стадыёне, гэта сапраўдная дэмакратыя ў дзеянні", - напісала яна на сваёй старонцы ў Facebook.

Кіраўнік партала знаходзіцца пад вартай у Кіеве з 15 мая 2018 года па абвінавачванні ў падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса і дзяржздрадзе. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Вышынскі звяртаўся па дапамогу да расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціну, паведаміўшы пра гатоўнасць адмовіцца ад ўкраінскага грамадзянства. Прэзідэнт РФ назваў сітуацыю беспрэцэдэнтнай і падкрэсліў, што журналіста арыштавалі за яго прамую прафесійную дзейнасць. Масква накіравала Кіеву ноты пратэсту з патрабаваньнем спыніць гвалт над прадстаўнікамі прэсы.

Стужка навiн
0