Лукашэнка: 9 Мая - святая дата для кожнага беларуса

Лукашэнка: 9 Мая - святая дата для кожнага беларуса

69
(абноўлена 10:43 08.05.2019)
Вялікая Перамога, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, "аб'ядноўвае пакаленні, служыць прыкладам стойкасці і патрыятызму для моладзі, натхняе на стварэнне".

МІНСК, 8 мая - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускі народ з Днём Перамогі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Дзявятага мая - святая дата для кожнага беларуса. Дзень, які вярнуў нашаму народу права на жыццё і надзею на будучыню", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што беларускі народ паважае гераізм і бясстрашнасць абаронцаў радзімы, якія верылі і змагаліся за Бацькаўшчыну.

"Высока цэнім самаадданасць працаўнікоў тылу і ўсіх, хто ў пасляваенныя гады ўздымаў з руін разбураныя гарады і вёскі. Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны", - сказаў прэзідэнт.

Па словах кіраўніка дзяржавы, "Перамога аб'ядноўвае пакаленні, служыць прыкладам стойкасці і патрыятызму для моладзі, натхняе на стварэнне".

"Захаваць памяць аб подзвігу нашага народа - гэта гістарычны абавязак перад мінулым і будучым", - адзначыў Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў беларусам дабра, шчасця і дабрабыту, а рэспубліцы - міру і працвітання.

Чытайце таксама:

69
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Дзень Перамогі
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2019 (70)
Жыхары Мінска ідуць па вуліцы ў ахоўных масках

У Мінску зацвердзілі план барацьбы з COVID-19. Што чакае жыхароў сталіцы?

25
(абноўлена 21:59 08.04.2020)
Сярод зацверджаных сталічнымі ўладамі мер - забарона на камандзіроўкі, адмена выстаў і патрабаванні да адлегласці ў 1,5 метра паміж наведвальнікамі кафэ.

МІНСК, 9 кра - Sputnik. План барацьбы з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі зацвердзілі ўлады Мінска, адпаведны дакумент апублікаваны Гарвыканкамам.

На фоне распаўсюджвання ў Беларусі каронавіруса COVID-19 органамі дзяржкіравання прымаюцца меры па мінімізацыі рызык заражэння сярод грамадзян. Так, план мерапрыемстваў зацвердзілі ў Менгарвыканкаме.

Улады Мінска прапануюць наступныя меры па барацьбе з каронавірусам:

  • Не дапускаць да працы супрацоўнікаў з прыкметамі рэспіраторных інфекцый;
  • Нарады, семінары і пасяджэння праводзіць з выкарыстаннем рэжымаў відэа- і аудыаканферэнцый, у камандзіроўкі работнікаў не адпраўляць;
  • У бібліятэках, музеях, галерэях і іншых культурных аб'ектах не праводзіць масавых мерапрыемстваў, працу чытальных залаў абмежаваць;
  • Адмяніць выставы, кірмашы і прэзентацыі;
  • Не пускаць старонніх у сацыяльныя ўстановы для пажылых;
  • Сацработнікам прыярытэтна дапамагаць пажылым, абавязкова - у сродках індывідуальнай абароны;
  • Дазволіць бацькам не пускаць дзяцей у дзіцячыя сады або школы;
  • У ВНУ, ССНУ і ПТА - абмежаваць правядзенне групавых заняткаў у аўдыторыях шляхам арганізацыі пераходу на навучанне з элементамі
  • дыстанцыйнага навучання, навучанне па iндывiдуальных графікам або іншымі метадамі;
  • Пакідаць студэнтаў па месцы навучання, каб яны не ездзілі па хатах;
  • Не пускаць у інтэрнаты старонніх і не ладзіць там мерапрыемстваў;
  • У гасцініцах усіх сяліць на максімальнай адлегласці адзін ад аднаго, мераць тэмпературу і ўдакладняць аб стане здароўя;
  • Перанесці планавае абслугоўванне жылфонду, наведванне кватэр рамонтнікамі, камунальнікамі і іншымі падобнымі службамі;
  • Рэгулярна праводзіць дэзінфекцыю ў дамах, праціраць ручкі пад'езда, поручні на лесвіцах і кнопкі ліфтаў;
  • У кафэ і рэстаранах рассаджваць наведвальнікаў у 1,5 метрах адзін ад аднаго, заказныя мерапрыемствы адмяніць;
  • Пасля 15:00 не менш гадзіны праводзіць дэзінфекцыю у грамадскім харчаванні;
  • Кантраляваць грамадзян, якія павінны знаходзіцца на самаізаляцыі;
  • Кантраляваць транспарт і іншыя грамадскія аб'екты на прадмет захавання прафілактычных мерапрыемстваў;
  • У храмах забяспечыць рэгулярнае мыццё і антысептыкі рук, правядзенне уборкі памяшканняў з выкарыстаннем дэзсродкаў, праветрыванне памяшканняў, дэзінфікуючую апрацоўку мэблі і дзвярных ручак, абразоў, да якіх прыкладаюцца прыхаджане, начыння і богаслужбовых сасудаў;
  • У кінатэатрах, тэатрах і на іншых такіх пляцоўках саджаць наведвальнікаў на адлегласць у 1,5 метра адзін ад аднаго;
  • У цырульнях, салонах прыгажосці і тату-салонах паміж кліентамі павінна быць не менш за пяць хвілін, супрацоўнікі абавязаны быць у масках;
  • Рэкамендаваць уладальнікам разгледзець пытанне аб далейшым функцыянаванні дыскатэк, начных клубаў, кальян, боўлінга, більярдных і камп'ютарных клубаў;
  • Усе арганізацыі, якія аказваюць паслугі насельніцтву, павінны правяраць тэмпературу работнікаў і не дазваляць выходзіць на змену тым, у каго яна падвышаная;
  • На працоўных месцах арганізаваць вільготную ўборку, працу сістэм вентыляцыі, абмежаванне колькасці працуючых і інтэрвал паміж зменамі, забараніць староннім прыходзіць у арганізацыі - акрамя рамонтнікаў і іншых работнікаў абслугоўвання, якія абавязаны быць у масках.
    Нагадаем, па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Беларусі на сераду ў краіне зарэгістравана 1066 выпадкаў каронавіруса. Больш за палову з усіх выпадкаў прыпадаюць на Мінск.
25
Тэги:
Мінск, каронавірус, Беларусь
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя
Абітурыенты, архіўнае фота

Тэрміны ўступнай кампаніі ў ВНУ вызначаны ў Беларусі

24
(абноўлена 16:16 08.04.2020)
Устаноўлены таксама тэрміны правядзення ўступных выпрабаванняў: у большасці ВНУ яны пройдуць з 22 па 28 ліпеня.

МІНСК, 8 кра - Sputnik. Тэрміны правядзення ўступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені вызначаны ў Беларусі, адпаведная інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў сераду.

ЦТ-2020 | Інфаграфіка sputnik.by
© Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

Старт уступнай кампаніі вызначаны пастановай Міністэрства адукацыі Беларусі №38 ад 30 сакавіка бягучага года. Згодна з дакументам, прыём дакументаў на бюджэтныя і платныя месцы ў большасць ВНУ краіны пройдзе з 16 па 21 ліпеня.

З 15 лістапада па 5 снежня будзе арганізаваны прыём дакументаў ад тых, хто паступае на завочную форму атрымання адукацыі ў ВНУ сельгаспрофілю (як на бюджэт, так і на платнае аддзяленне).

У некаторых навучальных установах вызначаны іншыя тэрміны падачы дакументаў. Так, выпускнікі, якія паступаюць у УПА на платнай аснове і не здаюць уступныя іспыты, пададуць дакументы: з 16 ліпеня па 3 жніўня - у Акадэміі МУС, Магілёўскі інстытут МУС і Універсітэт грамадзянскай абароны МНС.

З 16 ліпеня па 6 жніўня дакументы прымаюцца ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, а таксама ў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. А тэрмін падачы для выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці - з 16 па 18 ліпеня.

Пастановай таксама ўстаноўлены тэрміны правядзення ўступных выпрабаванняў: у большасці ВНУ яны пройдуць з 22 па 28 ліпеня. Тэрміны залічэння абітурыентаў-бюджэтнікаў у большасці УПА рэспублікі працягнуцца да 1 жніўня, а для тых, хто стане атрымліваць вышэйшую адукацыю на платнай аснове - аж да 10 жніўня.

Больш падрабязная інфармацыя аб тэрмінах уступнай кампаніі ў Беларусі выкладзена ў пастанове, яна ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

24
Тэги:
Уступная кампанія, ВНУ, Беларусь
Тэмы:
Абітурыент - 2020
Урач-педыятр, тэлевядучы Яўген Камароўскі

Ці абароніць маска ад COVID-19? Версія доктара Камароўскага

0
Ці варта здароваму чалавеку насіць медыцынскую маску, а таксама чаму ў розных краінах чыноўнікі даюць розныя рэкамендацыі з гэтай нагоды, разважае урач-педыятр, тэлевядучы Яўген Камароўскі.
Защитит ли маска от COVID-19? Версия доктора Комаровского

Ажыятажны попыт на медыцынскія маскі ў аптэках выклікала паніка з-за імклівага распаўсюджвання каронавіруса. Але ці абараняе такая маска здаровага чалавека? І якія схаваныя небяспекі яна можа ў сабе таіць? Адказвае доктар Камароўскі.

"Няма ў тканіне дзірачак настолькі маленькіх, што вірус праз іх не пралезе. Гэта значыць маска ніяк не можа абараніць вас ад віруса, які лётае ў паветры. Дык для чаго патрэбна маска? Калі вы робіце "кхе-кхе" ці чхаеце, вашы соплі і сліна застаюцца на масцы. А менавіта ў кроплях макроты і знаходзіцца максімальная канцэнтрацыя віруса. Больш за тое, менавіта кроплі разлятаюцца на велізарныя адлегласці", - адзначыў Камароўскі на сваім Youtube-канале.

Ён таксама нагадвае рэкамендацыю Сусветнай арганізацыі аховы здароўя аб тым, што маску павінен насіць менавіта хворы чалавек. Пры гэтым у шматлікіх краінах урады на заканадаўчым узроўні забараняюць людзям выходзіць на вуліцу без масак. Логіка такая: чалавек можа не ведаць, што ён хворы, а таму маска на яго твары ў любым выпадку зможа абараніць іншых людзей. Але і тут не ўсё так проста.

"Ужо праз гадзіну вы выявіце, што ваша маска мокрая навобмацак. Яна фактычна прасякнута вашымі слінамі і соплямі. Што робіць любы чалавек? Ён увесь час папраўляе маску! Гэта значыць, вы ўвесь час датыкаецеся да мокрай масцы, а потым гэтай рукой дакранаецеся да ўсяго вакол. Калі раптам вы носьбіт віруса, то ён, такім чынам, будзе распаўсюджвацца значна больш інтэнсіўна", - упэўнены Камароўскі.

Тым не менш, у доктара няма гатовага адказу - насіць вам маску ці не. Кожнаму ў любым выпадку давядзецца рабіць выбар самастойна і з улікам рэкамендацый мясцовых уладаў.

0
Тэги:
каронавірус
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя