Ветэраны на Плошчы Перамогі

З песнямі, фота і гарачымі напоямі: як Мінск адзначае Дзень Перамогі 2019

17
Маштабныя гулянні ў сталіцы разгарнуліся на ўсіх цэнтральных пляцоўках: пабывалі на кожнай і папрасілі мінчан падзяліцца ўражаннямі.

МІНСК, 9 мая - Sputnik. Наведалі ўсе асноўныя пляцоўкі гарадскіх гулянняў у Дзень Перамогі 2019 у Мінску: як вялікае свята адзначылі ў сталіцы - чытайце ў рэпартажы Sputnik.

Традыцыйна 9 мая ва ўсёй Беларусі адзначаюць шумна: гасцей у самых розных кутках рэспублікі клічуць на маштабныя бясплатныя гулянні - з песнямі і танцамі на сцэнах, духмянымі шашлыкамі і глінтвейнам, тэматычнымі забаўкамі і фотазонамиі.

На плошчы Перамогі - "адпаведны настрой"

На подступах да манумента на Плошчы Перамогі, як і ў наваколлі, вельмі людна: адны госці прыйшлі прыбранымі, іншыя (тыя, што маюць намер гуляць да самага салюту) - ухутаныя з ног да галавы.

Участники акции Беларусь помнит принесли портреты родных фронтовиков
© Sputnik / Валерия Берекчиян
Удзельнікі акцыі "Беларусь памятае" прынеслі партрэты родных франтавікоў

Пасля завяршэння ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак натоўп яшчэ доўга не разыходзіцца. Бацькі трымаюць за рукі дзяцей, дзеці нясуць чырвоныя цюльпаны: знаходзяць ветэранаў, якія сёння усміхаюцца без перадышкі, падыходзяць сказаць "дзякуй" і папрасіць дазволу зрабіць фота.

"Ідзі, падзякуй дзядулю", - пажылая жанчына падштурхоўвае да ветэрана ўнука гадоў пяці і дадае: "Можа быць, ты, калі вырасцеш, ваенным станеш?"

Минчане пришли на площадь Победы семьями
© Sputnik / Валерия Берекчиян
Мінчане прыйшлі на Плошчу Перамогі сем"ямі

Многія госці - тыя, хто вырашыў стаць часткай акцыі "Беларусь памятае" - трымаюць партрэты родных франтавікоў. Да вячэрняга гала-канцэрта яшчэ далёка, але да помніка і ў пасляабедзенны час цягнуцца людзі - мінчане прыходзяць, каб выказаць павагу ветэранам кветкай ці лампадкай з падпаленай свечкай, ды і проста моўчкі пастаяць каля помніка; прыводзяць малых і шэпчуць ім на вуха сумныя сямейныя гісторыі.

У монумента на площади Победы сегодня многолюдно
© Sputnik / Валерия Берекчиян
Каля манумента на Плошчы Перамогі сёння шматлюдна

"Нашых родных, якія маюць дачыненне да вайны, шмат гадоў ужо няма ў жывых, на жаль. Але ў святкаваннях мы ўдзельнічаем кожны год: прыйшлі да ўскладання, павіншавалі ветэранаў, як можам. Збіраліся наведаць і іншыя пляцоўкі, але да салюту ў любым выпадку вернемся сюды , на плошчу Перамогі: тут настрой самы адпаведны святу", - падзяліўся са Sputnik мінчанін Аляксандр, ён прыйшоў сюды з жонкай і маленькай дачкой Міланай.

Ветеранам дарят красные тюльпаны
© Sputnik / Валерия Берекчиян
Ветэранам дораць чырвоныя цюльпаны

З дынамікаў разносіцца музыка: граюць добра знаёмыя кампазіцыі ваенных гадоў. Пад вечар яны загучаць на плошчы Перамогі жыўцом, ды яшчэ і ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра. А пасля галасы ўсіх гасцей, якія тут збяруцца, зліюцца ў агульны хор - вечар завершаць не толькі феерверкам, але і галоўнай песняй свята.

Шум і мітусня ля Палаца спорту

Калі атмасфера на плошчы Перамогі пануе хай і ўрачыстая, але некалькі сумная, каля Палаца спорту ўсё наадварот: тут шум і мітусня. Кірмаш майстроў і забаўляльныя зоны адкрыліся яшчэ раніцай, аднак адпачывальнікі запоўнілі лакацыі бліжэй да абеду.

У Дворца спорта - шумно и празднично
© Sputnik / Валерия Берекчиян
Каля Палаца спорту - шумна і святочна

Традыцыйна па праспекце цягнуцца дзясяткі намётаў з пачастункамі: здаецца, у гэтым годзе іх шмат як ніколі. Над намётамі ўюцца дым і пах, паблізу кожнай - невялікая чарга: стаяць за шашлыкамі і блінамі, закускамі і прысмакамі. Кошты, дарэчы, трохі выраслі ў параўнанні з мінулым годам: 100 грамаў шашлыка ацанілі ў гэтым годзе прыкладна ў 4 рублі. Дарагавата, гавораць госці, "затое смачна".

Минчанам предлагают различные угощения, 100 граммов шашлыка обойдутся в 4 рубля
© Sputnik / Валерия Берекчиян
Мінчанам прапануюць розныя пачастункі, 100 грамаў шашлыка абыдуцца ў 4 рублі

Шумная кампанія за адным са сталоў, застаўленых талеркамі, дзеліцца: шмат часу тут не правядзеш, але гарадскія мерапрыемствы такога маштабу - гэта, як ні круці, выдатна.

"Мы былі яшчэ ў Верхнім горадзе і ўздоўж Свіслачы пагулялі, а тут усё хвілін за 40 абышлі, трохі паглядзелі на выступы і вырашылі паабедаць. Было б надвор'е лепей, можна было б цэлы дзень сядзець за сталом або на траве, паветрам дыхаць. А так, холадна сядзець на адным месцы, а пацешыцца асабліва няма чым. Больш бы пляцовак з гульнямі для дзяцей ці нейкіх забаў для дарослых у наступным годзе", - разважаюць суразмоўцы агенцтва.

Долго за столами гости не задерживаются - холодно
© Sputnik / Валерия Берекчиян
Доўга за сталамі госці не затрымліваюцца - холадна

Вялікія сем'і акружылі ссунутыя сталы; парачкі сціпла дэгустуюць набытыя пачастункі за высокімі сталамі. Людзі бавяць час за размовай са спадарожнікамі або новымі знаёмымі, якія размясціліся па суседстве, грэюцца гарбатай, якая хутка астывае, і ўспамінаюць свята мінулага года, калі хаваліся ад гарачага сонца пад кронамі дрэў.

Спастись от прохладной погоды можно горячим чаем и кофе
© Sputnik / Валерия Берекчиян
Выратавацца ад прахалоднага надвор"я можна гарачай гарбатай і кавай

На сцэне змяняюць адзін аднаго розныя творчыя калектывы. Як і ў мінулым годзе, бліжэй да вады можна паглядзець на відовішчныя спаборніцтвы ў рамках міжнароднага турніру па сілавым экстрыме: зацікаўленыя беларусы акружылі абгароджаную пляцоўку і выцягваюць рукі са смартфонамі, залазяць на парапеты і ўстаюць на дыбачкі, каб разглядзець хоць што-небудзь з-за натоўпу гледачоў.

Торговые ряды заполнили побережье Свислочи
© Sputnik / Валерия Берекчиян
Гандлёвыя рады запоўнілі ўзбярэжжа Свіслачы

На ўзбярэжжы Свіслачы сёлета таксама размясціліся гандлёвыя рады: цяпер каля павільёнаў з сувенірамі і прысмакамі шпацыруюць гараджане; забаўляюць іх вулічныя музыкі, мімы і аніматары.

У Верхнім горадзе ёсць, дзе пахадзіць

Цікавыя лакацыі да 9 Мая ў Мінску размясціліся не толькі пад адкрытым небам. Так, ад вулічнага шуму і холаду мінчане хаваюцца на першым паверсе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Galleria Minsk: разглядаюць здымкі на выставе карэспандэнтаў Саўінфармбюро.

Выставка корреспондентов Совинформбюро
© Sputnik / Валерия Берекчиян
Выстава карэспандэнтаў Саўінфармбюро

Каля стэндаў з унікальнымі кадрамі савецкіх ваенкораў даволі людна: ммінчане разглядаюць руіны роднага горада, разбураную Брэсцкую крэпасць, кадры баявых бітваў. Каля некаторых здымкаў спыняюцца і на некалькі хвілін: разгледзець лепей, запомніць.

Возле стендов с уникальными кадрами советских военкоров останавливается молодежь
© Sputnik / Валерия Берекчиян
Каля стэндаў з унікальнымі кадрамі савецкіх ваенкораў спыняецца моладзь

"Доўгіх гадоў жыцця і бясконцай павагі ветэранам! І хай іх ніколі не пакідаюць у адзіноце", - віншуюць наведвальнікі віноўнікаў урачыстасці.

Тут жа (а таксама ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны) працуе "Палявая пошта Sputnik", і любы жадаючы можа цалкам бясплатна адправіць франтавы "трохкутнік" у любую кропку свету і любому адрасату.

На выставке можно бесплатно отправить праздничную открытку
© Sputnik / Валерия Берекчиян
На выставе можна бясплатна адправіць святочную паштоўку

Святочнымі актыўнасцямі ў Дзень Перамогі традыцыйна сустракае мінчан і Верхні горад. Вось і ў гэтым годзе тут ўсталявалі вялікую сцэну, дзе на працягу дня зменяць адзін аднаго мноства артыстаў: спевакоў і танцораў, дарослых і дзяцей.

Праздничный концерт в Верхнем городе
© Sputnik / Валерия Берекчиян
Святочны канцэрт у Верхнім горадзе

Каля гэтай лакацыі не так шматлюдна, а вінаватае, мабыць, надвор'е: стоячы пад сцэнай, людзі незадаволена падымаюць каўняры і вышэй зашпільваюць курткі дзецям. Затое тут ёсць, дзе прагуляцца: у прыватнасці, працуе вельмі папулярная сярод адпачывальнікаў тэматычная фотазона, прыцягваюць сувенірныя крамы з аксэсуарамі.

Дети оценили тематическую фотозону
© Sputnik / Валерия Берекчиян
Дзеці ацанілі тэматычную фотазону

"З задавальненнем адпачываем!" - запэўніваюць нас дзве маладыя дзяўчыны, якія стаяць у чарзе па каву. Студэнткі спецыяльна вярнуліся з невялікіх родных гарадоў у сталіцу на дзень раней, каб патрапіць на святкаванні, прысвечаныя Дню Перамогі. Кажуць, дома ні размаху такога, ні феерверка.

"Я і бацькоў спрабавала ўгаварыць да мяне на пару дзён прыехаць, каб пагуляць сёння, але яны дажджоў спалохаліся. Ну а мы з гарачай кава не замерзнем, ды і ў натоўпе каля сцэны ведаеце, як цёпла?" - дзеляцца другакурсніцы.

Гуляния в столице продолжатся до позднего вечера
© Sputnik / Валерия Берекчиян
Гулянні ў сталіцы працягнуцца да позняга вечара

Гараджане сыходзяцца ў меркаванні, што гулянні з нагоды Дня Перамогі ў Мінску - добрая традыцыя, якую, вядома, неабходна захоўваць. Не так шмат у беларусаў падстаў для такога шуму на цэнтральных плошчах, толькі б надвор'е ў наступным годзе не падкачала.

17
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2019 (68)