Абітурыенты перад ЦТ

Мінадукацыі назвала алімпіяды, пасля якіх можна паступаць у ВНУ без іспытаў

41
(абноўлена 14:18 10.05.2019)
Пераможцы 13 міжнародных алімпіяд змогуць не здаваць у гэтым годзе ўступныя выпрабаванні ў ВНУ і ССНУ.

МІНСК, 10 мая - Sputnik. Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла пералік міжнародных алімпіяд, пераможцы якіх маюць права на залічэнне без уступных выпрабаванняў у ВНУ і ССНУ.

У адрозненне ад мінулага года, спіс міжнародных алімпіяд, пераможцы якіх могуць паступаць без іспытаў, стаў шырэй. У 2019-м у яго ўвайшлі 13 спаборніцтваў:

  • 60-я Міжнародная матэматычная алімпіяда - 2019 год
  • 53-я Міжнародная Мендзялееўская алімпіяда школьнікаў па хіміі - 2017 год
  • 51-я Міжнародная хімічная алімпіяда - 2019 год
  • 50-я Міжнародная фізічная алімпіяда - 2019 год
  • 31-я Міжнародная алімпіяда па інфарматыцы - 2019 год
  • 30-я Міжнародная біялагічная алімпіяда - 2019 год
  • 16-я Міжнародная геаграфічная алімпіяда - 2019 год
  • 8-я Еўрапейская матэматычная алімпіяда для дзяўчат - 2019 год
  • 13-я Міжнародная алімпіяда па навуках аб Зямлі - 2019 год
  • 15-я Міжнародная Жаўтыкаўская алімпіяда па фізіцы, матэматыцы і інфарматыцы - 2019 год
  • 13-я Міжнародная алімпіяда па астраноміі і астрафізіцы - 2019 год
  • 6-я Міжнародная геаграфічная алімпіяда школьнікаў краін Балтыйскага рэгіёну - 2019 год
  • Алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і рускай літаратуры "Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць" - 2018 год

Паступаць без уступных выпрабаванняў змогуць уладальнікі дыпломаў першай, другой і трэцяй ступені дадзеных алімпіяд.

Акрамя таго, нагадаем, пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд аўтаматычна атрымліваюць максімальны бал па выйгрышным прадмеце на ЦТ. На шэраг спецыяльнасцяў прызёры рэспубліканскай алімпіяды і зусім могуць праходзіць без выпрабаванняў - у залежнасці ад канкрэтных прадметаў і профілю.

Чытайце таксама:

41
Тэги:
Уступная кампанія, Беларусь, Міністэрства адукацыі РБ
Тэмы:
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (109)

Грамадства