Медалі II Еўрапейскіх гульняў паказалі ў Міры

Медалі II Еўрапейскіх гульняў паказалі ў Міры

32
(абноўлена 14:36 21.05.2019)
Медалі выраблены з золата, срэбра і бронзы з выкарыстаннем нанаалмазаў для ўмацавання каштоўнага пакрыцця.

МІНСК, 21 мая - Sputnik. Прэзентацыя медалёў II Еўрапейскіх гульняў адбылася ў Міры, паведамілі ў прэс-службе дырэкцыі Еўрапейскіх гульняў-2019.

"Роўна за месяц да пачатку II Еўрапейскіх гульняў у замкавым комплексе "Мір" адбылася прэзентацыя ўзнагародных і памятных медалёў будучага мультыспартыўнага форуму", - распавялі ў прэс-службе.

Корпус медалёў выкананы з адмысловага сплаву - тампака. Узнагароды выраблены з золата 24К, чыстага срэбра 999-й пробы і бронзы. Для ўмацавання каштоўнага пакрыцця выкарыстоўваюцца таксама нанаалмазы, запатэнтаваная тэхналогія беларускіх распрацоўшчыкаў. Вага адной узнагароды складае каля 540 грамаў, дыяметр - 9,5 см, а яе таўшчыня - каля сантыметра.

"Невыпадкова з'яўляецца і дыяметр медалі - 9,5 см, бо насельніцтва Беларусі складае 9,5 мільёнаў чалавек", - растлумачылі ў прэс-службе.

Усяго для II Еўрапейскіх гульняў будзе выраблена 1084 медалі: па 329 залатых і срэбных, а таксама 426 бронзавых.

"Прэзентацыя медалёў любога спартыўнага форуму падобнага ўзроўню - адзін з ключавых момантаў падрыхтоўкі не толькі для каманды арганізатараў, але і для каманд - удзельніц Гульняў, і самае галоўнае, для саміх атлетаў", - распавёў дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін.

Ён адзначыў, што роўна праз месяц першыя ўзнагароды знойдуць сваіх пераможцаў.

Акрамя ўзнагародных медалёў, будуць таксама выраблены памятныя - іх атрымаюць усе ўдзельнікі II Еўрапейскіх гульняў і афіцыйныя асобы, якія ўваходзяць у склад спартыўных дэлегацый краін. Яны стануць паменшанай копіяй узнагарод прызёраў спаборніцтваў.

32
Тэги:
Еўрапейскія гульні
Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (190)

Грамадства