Стадыён Дынама

Беларускія атлеты атрымаюць імянныя стыпендыі за поспех на Еўрапейскіх гульнях

36
(абноўлена 10:36 31.05.2019)
Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ, які ўдасканальвае сістэму стымулявання атлетаў для дасягнення імі высокіх вынікаў.

МІНСК, 31 мая - Sputnik. Беларускія спартсмены за паспяховы выступ на II Еўрапейскіх гульнях атрымаюць імянныя стыпендыі, вынікае з падпісанага прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам напярэдадні указа.

"У Беларусі ўдасканальваецца сістэма стымулявання спартсменаў для дасягнення імі высокіх вынікаў у алімпійскіх дысцыплінах. Адпаведны Указ № 201 прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 мая", - паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У дакуменце, растлумачылі ў прэс-службе прэзідэнта, перагледжаны памеры імянных стыпендый, прызоў і ўзнагарод, што выплачваюцца спартсменам за дасягненне высокіх вынікаў на міжнародных спаборніцтвах.

"У пералік спаборніцтваў, за паспяховы ўдзел у якiх выплачваюцца імянныя стыпендыі і выдаюцца прызы, уключаны Еўрапейскія гульні", - удакладнілі суразмоўцы агенцтва.

Акрамя таго, прадугледжваецца падаўжэнне выплаты імянной стыпендыі на тэрмін да аднаго года атлетам, якія атрымалі траўму і з гэтай прычыны не маюць магчымасці пацвердзіць высокі вынік, што дазволіць стварыць неабходныя ўмовы для аднаўлення спартсменаў.

"У дадатак да прызоў за высокія спартыўныя вынікі, устаноўленыя для атлетаў з парушэннем зроку, указам вызначаны памеры прызоў і для вядучых іх па дыстанцыі спартсменаў-лідараў", - дадалі ў прэс-службе.

Чытайце таксама:

  • Каталіцкія святары будуць працаваць на Еўрапейскіх гульнях у Мінску
  • МУС паказала, як сабакі ахоўваюць стадыён Еўрапейскіх гульняў – відэа
  • Катулін: у медалях II Еўрапейскіх гульняў ёсць і золата, і нанаалмазы
36
Тэги:
Еўрапейскія гульні-2019, Указ, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (192)
Супрацоўнік лабараторыі

Мінздароўя: большая частка бальніц працуе ў планавым рэжыме

4
(абноўлена 09:18 05.08.2020)
Пакуль у шпіталях праводзілася санітарная апрацоўка, частку медыцынскага персаналу адправілі ў адпачынак.

МІНСК, 5 жні - Sputnik. Большая частка устаноў аховы здароўя Беларусі, якія былі раней перапрафіляваны для аказання дапамогі пацыентам з каронавірусам, перайшла на планавы рэжым працы, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

"Практычна ўсе бальніцы раённага ўзроўню, якія раней былі задзейнічаныя для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID-19, ужо прайшлі паэтапную санапрацоўку. Пакуль у частцы будынкаў і карпусоў праводзілася дэзінфекцыйная апрацоўка па тыпу заключнай дэзінфекцыі, у медперсанала была магчымасць сысці ў заслужаны адпачынак", - сказалі у міністэрстве аховы здароўя.

Там таксама ўдакладнілі, што ў Брэсцкай вобласці па стане на 3 жніўня дапамога пацыентам з COVID-19 аказваецца на міжраённым узроўні - у Брэсцкай цэнтральнай гарбальніцы, Баранавіцкай гарбальніцы № 2 і Пінскай ЦБ. Чырвоныя зоны ёсць таксама ў інфекцыйных аддзяленнях абласной клінічнай бальніцы.

У Віцебскай вобласці да аказання профільнай дапамогі перайшлі гарадская бальніца № 1, Полацкая ЦРБ, абласны дзіцячы клінічны цэнтр і абласны раддом.

На Гомельшчыне на працу ў штатным рэжыме перайшлі абласны скурна-венералагічны дыспансер, абласны анкадыспансер, шпіталь інвалідаў ВАВ, абласная бальніца, а таксама шэраг ЦРБ. У рэгіёне па-ранейшаму прымаюць пацыентаў з каронавірусам у абласной інфекцыёнцы, абласным сухотным шпіталі, бальніцы №3, у гарадской хуткай, Мазырскай ЦГП, а таксама ЦРБ у Жлобіне, Светлагорску, Калінкавічах, Рэчыцы, Буда-Кашалёве, Акцябрскім, Рагачове, Чачэрску.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у Гродзенскай вобласці ва ўсіх ЦРБ адноўленая планавая шпіталізацыя. У абласным цэнтры вярнуліся да звычайнага рэжыму ўніверсітэцкая клініка, 3-я гарбальніца, скурвендыспарнсер і абласная бальніца рэабілітацыі. На стацыянары лечаць пацыентаў з COVID-19 у інфекцыйных аддзяленнях шэрагу устаноў аховы здароўя, акрамя тых, што знаходзяцца ў Дзятлаве, Зэльве, Карэлічах і Свіслачы - там няма інфекцыйных ложкаў. Пакуль застаецца перапрафіляваым да COVID-19 аддзяленне Лідскай ЦРБ.

У Мінскай вобласці пацыентаў з каронавірусам прымаюць у Барысаўскай бальніцы № 2, абласным процісухтоным дыспансеры, а таксама ў ЦРБ Маладзечна, Салігорска, Слуцка і Крупак.

У сталіцы людзям з падазрэннем на COVID-19 аказваюць дапамогу ў 4-й і 6-й гарбальніцы, а таксама ў інфекцыёнцы.
На Магілёўшчыне для прыёму хворых з каронавірусам пакуль прызначаныя перапрафіляваць гарадская бальніца №1, Бабруйская ЦБ і інфекцыйныя Міжрайцэнтр ў Крычаве, Асіповічах і Горках.

4
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Хуткая дапамога працуе ў Мінску

У Беларусі каронавірусам заразіліся 68250 чалавек

6
(абноўлена 15:29 04.08.2020)
Да цяперашняга часу паправіліся і выпісаныя 63163 пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

МІНСК, 4 жні - Sputnik. Колькасць тых, хто захварэў на каронавірус у Беларусі перавысіла 68,2 тысячы чалавек, пра гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі ў аўторак.

"Зарэгістраваныя 68 тысяч 250 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19", - паведамілі ў ведамстве.

За суткі колькасць пацверджаных выпадкаў павялічылася на 84. Сумарна праведзена звыш аднаго мільёна 325 тысяч тэстаў.

Паправіліся і выпісаныя ўжо 63 тысячы 163 пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За мінулыя 24 гадзіны іх стала больш на 220.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 574 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - удакладнілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Такім чынам, за мінулыя суткі колькасць смяротных выпадкаў ўзрасла на тры.

Чытайце таксама:

6
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Долары ЗША

Беларусь запазычвала ў ЕФСР 2,5 млрд долараў

2
(абноўлена 09:05 05.08.2020)
Беларусь - асноўны пазычальнік сродкаў ЕФСР: з 2011-га краіне фонд выдаў два крэдыты для бюджэтнай падтрымкі на суму пяць мільярдаў долараў.

МІНСК, 5 жні - Sputnik. Беларусь па прадстаўленых Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) крэдытах запазычвалася 2,5 мільярда долараў ЗША, паведаміла РІА "Новости" са спасылкай на прэс-службу Мінфіна РФ.

Беларусь - асноўны пазычальнік сродкаў ЕФСР: з 2011-га краіне фонд выдаў два крэдыты для бюджэтнай падтрымкі на суму пяць мільярдаў долараў.

"Рэшта запазычанасці па раней прадастаўленых крэдытах складае 2,56 мільярда долараў", - паведамілі ў расійскім Мінфіне.

У 2016-м крэдыт Беларусі фонд прадаставіў у кошт квоты Расіі ў арганізацыі ў сувязі з тым, што да моманту звароту за фіндапамогай ліміт рэспублікі быў цалкам вычарпаны.

Паводле інфармацыі Мінфіна Беларусі, цяпер знешні дзяржаўны доўг краіны складае 18 мільярдаў долараў: з пачатку года ён павялічыўся на 5,3%.

ЕФСР - гэта рэгіянальны фінансавы фонд для падтрымкі эканомік яе дзяржаў-удзельніц. Асноўная крыніца паступлення сродкаў у арганізацыю - гэта ўнёскі Расіі (амаль 90%).

2
Тэги:
Расія, Беларусь