Чамадан з доларамі, архіўнае фота

Невядомы беларус выйграў у латарэю амаль два мільёны долараў

11
(абноўлена 12:40 07.06.2019)
Шчасліўчык зможа атрымаць усю суму цалкам, паколькі ў адпаведнасці з заканадаўствам выйгрышы ў электронных інтэрактыўных гульнях не абкладаюцца падаткамі.

МІНСК, 7 чэр - Sputnik. Арганізатары латарэі "Спортлато 6 з 49" шукаюць пераможцу, якому напярэдадні ўдалося сарваць джэкпот. Ён адгадаў 6 з 6 лічбаў, якія выпалі, і стаў уладальнікам  3 мільёнаў 973 тысяч 635 рублёў.

Гэта першы выпадак у беларускай гісторыі гэтай латарэі, калі ўдзельніку ўдалося выйграць джэкпот.

У Спортлато гулялі з савецкіх часоў. Першы тыраж адбыўся яшчэ ў 1970 годзе. У розыгрышы ўдзельнічала да паўтары мільёна білетаў. Самай удачлівай тады апынулася інжынер-эканаміст з Масквы, чый выйгрыш склаў пяць тысяч рублёў - сур'ёзныя па тых часах грошы. За іх можна было купіць новы аўтамабіль "Масквіч".

Пра беларускага пераможцу вядома толькі, што шчаслівая стаўка была зроблена ў Магілёве. Яго просяць звязацца з кампаніяй-арганізатарам розыгрышу і прад'явіць яго чэк-прагноз. Выйгрыш будзе выплачаны аператыўна і ў поўным аб'ёме, абяцаюць арганізатары латарэі. Яны нагадваюць, што ў адпаведнасці з заканадаўствам выйгрышы ў электронных інтэрактыўных гульнях не абкладаюцца падаткамі.

У кампаніі таксама звярнулі ўвагу, што рэкордны для Беларусі джэкпот фарміраваўся больш за чатыры гады. Да гэтага часу нікому не ўдавалася адгадаць ўсе шэсць лічбаў. Пяць лічбаў за гэтыя гады змаглі правільна назваць 187 гульцоў.

11
Тэги:
Беларусь, Стаўкі і латарэя