Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў прымае ўдзел у святкаванні Дня Расіі

Мезенцаў: няхай адносіны Расіі і Беларусі будуць прыкладам для ўсіх

40
(абноўлена 14:13 08.06.2019)
Сёння ў Мінску да позняга вечара адзначаюць Дзень шматнацыянальнай Расіі.

МІНСК, 8 чэр - Sputnik. Адносіны Беларусі і Расіі павінны служыць прыкладам для Еўрасаюза, заявіў пасол РФ Дзмітрый Мезенцаў.

"Дарагія мінчане, дарагія госці, сёння расіяне маюць права павіншаваць сваіх суайчыннікаў, сваіх сяброў, братоў з Днём Расіі", - сказаў кіраўнік расійскага дыппрадстаўніцтва.

Посол России Дмитрий Мезенцев и госсекретарь Союзного государства Георгий Рапота
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў і дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота

Паводле яго слоў, сёння на гасціннай беларускай зямлі святкуецца расійскае дзяржаўнае свята.

"Мы добра памятаем, што 3 ліпеня для ўсіх беларусаў, для ўсіх грамадзян вялікай краіны - Савецкі Саюз, для ўсіх сяброў Беларусі - асаблівы дзень (Дзень Незалежнасці Беларусі - Sputnik)", - нагадаў Мезенцаў.

Дмитрий Мезенцев подошел к каждому стенду в Верхнем городе и пообщался с участниками праздниками
© Sputnik / Виктор Толочко
Дзмітрый Мезенцаў падышоў да кожнага стэнда ў Верхнім горадзе і пагутарыў з удзельнікамі святамі

Пасля чаго ён адзначыў, што беларуская зямля дала для некалі вялікай краіны ад Балтыкі да Ціхага акіяна шмат яркіх людзей самых розных прафесій.

Российский посол тепло поприветствовал муфтия Абу-Бекира Шамановича
© Sputnik / Виктор Толочко
Расійскі пасол цёпла павітаў муфтыя Абу-Бекіра Шамановіча

"Сёння ў рамках Саюзнай дзяржавы грамадзяне Расіі і Беларусі звяраюць свае планы, глядзяць у будучыню, улічваюць нацыянальныя інтарэсы і ўспамінаюць гістарычную традыцыю славянскай культуры", - адзначыў пасол.

Дмитрий Мезенцев предложил расписаться на плакате всем участникам праздника
© Sputnik / Виктор Толочко
Дзмітрый Мезенцаў прапанаваў распісацца на плакаце ўсім удзельнікам свята

Пры гэтым ён адзначыў, што сёння ў Мінску выступяць лепшыя расійскія артысты з самых розных рэгіёнаў краіны і такія зоркі, як Ларыса Доліна, "Хор Турэцкага" і квінтэт Ігара Бутмана.

Посол нарисовал портрет военного и подписал его Беларусь помнит. 3 июля 2019
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасол намаляваў партрэт ваеннага і падпісаў яго "Беларусь памятае. 3 ліпеня 2019"
Дмитрий Мезенцев пожелал, чтобы отношения Беларуси и Минска служили примером другим странам
© Sputnik / Виктор Толочко
Дзмітрый Мезенцаў пажадаў, каб адносіны Беларусі і Мінска служылі прыкладам іншым краінам

"Хай у сістэме нашых адносін ніколі не будзе навальніцы. Хай нашы адносіны будуць прыкладам для краін Еўрасаюза, краін СНД і хай ад гэтага мы будзем толькі мацнейшымі", - пажадаў Мезенцаў.

40
Тэги:
Дзмітрый Мезенцаў, Беларусь, Расія

Грамадства