Партфель чыноўніка

Новым міністрам аховы здароўя стаў Уладзімір Каранік

13
(абноўлена 12:56 11.06.2019)
Валерый Малашка, які пайшоў у адстаўку, прапрацаваў на пасадзе міністра менш за два з паловай гады.

МІНСК, 11 чэр - Sputnk. Новым міністрам аховы здароўя прызначаны Уладзімір Каранік, паведамляе інфармагенцтва БелТА.

Новаму міністру 46 гадоў. Ён родам з Гродна, дзе ў 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Пасля заканчэння ВНУ і да 2011 года працаваў на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава.

У 2011-м Каранік быў прызначаны галоўным урачом Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера. З гэтай пасады і перасеў у міністэрскае крэсла.

Уладзімір Каранік змяніў на пасадзе міністра Валерыя Малашку, які прапрацаваў кіраўніком Міністэрства аховы здароўя няпоўныя 2,5 гады. За гэты час у сістэме аховы здароўя здарыўся шэраг карупцыйных скандалаў. У атрыманні хабараў і карупцыі абвінавацілі і былі прызнаныя вінаватым намеснік міністра Ігар Ласіцкі і шэраг галоўдактароў вядучых клінік краіны.

13
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь