Самае масавае: сёння пройдзе ЦТ па рускай мове

Самае масавае: сёння пройдзе ЦТ па рускай мове

16
(абноўлена 09:26 13.06.2019)
На цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай мове зарэгістравалася большасць абітурыентаў - каля 63 тысяч.

МІНСК, 13 чэр - Sputnik. Цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) па рускай мове пройдзе ў гэты чацвер, паведамляе Sputnik.

Цэнтралізаванае тэсціраванне - асноўны этап уступнай кампаніі ў ВНУ. Абітурыенты па ўсёй Беларусі здаюць тэсты па выбраных прадметах, а пасля атрымання сертыфікатаў падаюць іх у прыёмныя камiсii навучальных устаноў.

Першае ЦТ адбылося ў аўторак, 11 чэрвеня - абітурыенты пісалі экзамен па беларускай мове. У чацвер пройдзе яшчэ адзін экзамен - па рускай мове.

Па традыцыі, руская мова - самы папулярны на ЦТ прадмет. У 2019-м на яго зарэгістраваліся каля 63 тысяч абітурыентаў.

Само ЦТ пачынаецца ў 11:00, аднак прыбыць у пункты правядзення абітурыентам трэба як мінімум за паўгадзіны. З сабой неабходна мець спецыяльны пропуск і пашпарт. Што можна і нельга браць з сабой на тэсты - чытайце ў памятцы Sputnik.

Вынікі ЦТ па рускай мове павінны з'явіцца на працягу дзесяці дзён - гэта значыць прыблізна да 23-24 чэрвеня. Варта памятаць, што ў гэтым годзе змянілася сістэма ацэнкі ЦТ - у сярэднім балы будуць крыху вышэй, чым у мінулыя гады.

16
Тэги:
руская мова, ЦТ
Тэмы:
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (49)