Цэнтр Мінска перакрыюць для руху ў вячэрні час пік 17 чэрвеня

© Sputnik / Владимир ЖдановичЦэнтр Мінска перакрыюць для руху ў вячэрні час пік 17 чэрвеня
Цэнтр Мінска перакрыюць для руху ў вячэрні час пік 17 чэрвеня - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рух усіх відаў транспарту будзе забаронены па вуліцы Леніна і праспекце Пераможцаў з правядзеннем эстафеты "Полымя міру" ў рамках II Еўрапейскіх гульняў.

МІНСК, 17 чэр - Sputnik. Рух па некаторых вуліцах у цэнтры сталіцы будзе перакрыты вечарам у панядзелак 17 чэрвеня, пра гэта папярэдзілі ў ГП "Сталічны транспарт і сувязь".

У Маскве ўрачыста праводзілі зборную Расіі на II Еўрапейскія гульні - Sputnik Беларусь
У Маскве ўрачыста праводзілі зборную Расіі на II Еўрапейскія гульні

Рух усіх відаў транспарту будзе забаронены з 19:30 да 21:10 па вуліцы Леніна і праспекце Пераможцаў ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Арлоўская ў кірунку плошчы Дзяржаўнага сцяга.

У гэты перыяд на дадзеных участках вуліц будзе праводзіцца эстафета "Полымя міру" ў рамках II Еўрапейскіх гульняў. Агонь Еўрапейскіх гульняў, які запалілі 3 мая ў Рыме, падарожнічае па знакавых мясцінах Беларусі ўжо некалькі тыдняў, 17 чэрвеня яго нарэшце даставяць у Мінск. З гэтай нагоды на плошчы Дзяржаўнага сцяга пройдзе ўрачыстае мерапрыемства.

Пасля гэтага факел з "Полымем міру" пранясуць па праспекце Пераможцаў у бок праспекта Незалежнасці. Завершыцца эстафета 21 чэрвеня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама", дзе адбудзецца цырымонія адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў і дзе ад факела запаляць чару алімпійскага агню.

Раней паведамлялася, што некаторыя вуліцы Мінска будуць цалкам закрыты для руху на час правядзення II Еўрапейскіх гульняў. Абмежаванні закрануць усі віды транспарту за выключэннем афіцыйна акрэдытаванага дырэкцыяй Гульняў.

З 10 чэрвеня па 2 ліпеня рух закрыты па вуліцы Чурлёніса на ўчастку ад праспекта Дзяржынскага да Каралінскага праезду. Таксама абмежаванне дзейнічае на Каралінскім праездзе ад вуліцы Чурлёніса да мясцовага праезду да вёскі спартсменаў.

Акрамя таго, з 17 чэрвеня па 3 ліпеня забаронены рух транспарту па вуліцы Гарадскі Вал на ўчастку ад вуліцы Няміга да праспекта Незалежнасці. У гэтым месцы размешчаны адзін з транспартных хабаў, якія абслугоўваюць Еўрапейскія гульні.

Усе навіны спартыўнага форуму - у спецпраекце Sputnik.

Стужка навiн
0