Адкрыццё фан-зоны ля Палаца спорту

Танчыць, рабіць фота і абдымаць Лесіка: чым заняцца на фан-зоне ў Мінску

16
(абноўлена 09:33 21.06.2019)
Гіганцкі робат ад МТЗ, татуіроўкі-перакладкі, шашлыкі і шмат Лесіка - фан-зона ля Палаца спорту была афіцыйна адкрыта ў сераду 19 чэрвеня.

У сераду ў фан-зоне ля Палаца спорту смажылі шашлыкі, абдымаліся з сімвалам II Еўрапейскіх гульняў Лесікам, выступаў прэзідэнцкі аркестр пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна - усё гэта, акрамя аркестра, застанецца ў цэнтры Мінска да канца гульняў.

Карэспандэнт Sputnik пабываў на фан-зоне ў гадзіны яе адкрыцця і распавядае, як гэта было.

Робат ад МТЗ і незвычайныя майкі "Беларуськалія"

Мінск вырашыў паказаць Еўропе, што ведае ўсё пра весялосць - яна ў беларусаў ёсць, прычым самая разнастайная. Калі зайсці на фан-зону з аднаго боку - сустрэнеш своеасаблівы мініяцюрны варыянт FSP - папулярнага летняга фестывалю: брэнды разгарнулі свае зоны актыўнасці і забаўляюць усімі даступнымі спосабамі: ад футбола да шашак і перакладных татуіровак. Тут жа знаходзіцца гіганцкі робат МТЗ. Ён ужо здзіўляў гасцей выставы "Белагра".

На фан-зоне можно будет сфотографироваться с трансформером-трактором
© Sputnik / Виктор Толочко
На фан-зоне можна будзе сфатаграфавацца з трансформерам-трактарам

Прадстаўлена ў фан-зоне і кампанія "Беларуськалій". Здавалася б, што можа прапанаваць буйное прадпрыемства турысту - не звязеш жа з сабой мяшэчак калійнай солі? Затое можна набыць майку ад дызайнера Юліі Латушкінай. Спецыяльна для кампаніі яна распрацавала камплекты - джэмперы, курткі, майкі, кепкі, якія адсылаюць ў сваёй канцэпцыі да пяці руднікоў "Беларуськалія", а ўзоры выклікаюць алюзіі на розныя гарызонты і глыбіні, на якіх працуюць шахцёры. Тут жа ёсць тэматычныя свечкі і незвычайныя шакаладкі.

Дизайнерские кепки от Латушкиной
© Sputnik / Виктор Толочко
Дызайнерскія кепкі ад Латушкінай

Дарэчы, у Латушкінай досвед працы са спартыўнай тэматыкай ужо досыць вялікі - яна распрацоўвала форму для нашых алімпійцаў, калі яны адпраўляліся на спаборніцтвы ў Рыа-дэ-Жанэйра ў 2016 годзе.

А да Лесіка выстраілася цэлая чарга. Ён прыязны, гатовы ўсіх абняць і сфатаграфавацца, а гасцей паменш і больш смелых - узяць на рукі і пакруціць.

К Лесику выстроилась целая очередь
© Sputnik / Виктор Толочко
Да Лесіка выстраілася цэлая чарга

Калі вы лічыце, што лісы ў чалавечы рост - не ваш канёк, можаце набыць Лесіка паменш у намёце з афіцыйнай сувенірнай прадукцыяй. Там Sputnik распавялі, што Лесік запатрабаваны ва ўсіх памерах і варыяцыях - і бірулькі, і плюшавыя цацкі.

На стэндзе "Луч" можна набыць асобнік гадзіннікаў, якія будуць дарыць пераможцам спаборніцтваў, а побач "Белтэлекам" кліча прымерыць акуляры віртуальнай рэальнасці і паглядзець у іх на славутасці Беларусі.

Можно приобрести брендированные часы Луч, стоят они более 100 рублей
© Sputnik / Виктор Толочко Tolochko Victor
Можна набыць брэндаваныя гадзінікі "Луч", каштуюць яны больш за 100 рублёў

"Прыорбанк" прапануе зрабіць фота-падманку - быццам вы вісіце на крыле самалёта. А кампанія Velcom выдае акуляры, якія перагортваюць малюнак, у такіх умовах трэба цэліцца па варотах і забіваць мячы.

Фото на крыле самолета
© Sputnik / Виктор Толочко Tolochko Victor
Фота на крыле самалёта

Лайн-ап і танцы

Надвор'е запрашае не толькі да таго, каб набываць фігуркі Лесіка, але і і кепкі, каб сонца не напякло, пакуль будзеце танчыць пад музыку прэзідэнцкага аркестра. Калі здаецца, што ён не для фан-зоны, вы проста не чулі, як граюць музыкі дырыжора Віктара Бабарыкіна.

Выступление президентского оркестра под руководством Виктора Бабарикина
© Sputnik / Виктор Толочко Tolochko Victor
Выступ прэзідэнцкага аркестра пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна

Усё пачалося з "It's a final countdown" - песні шведскай групы Europe. Яе можна пазнаць з першых акордаў. Кампазіцыяй Бабарыкін задаў настрой апошнім хвілінам да афіцыйнага адкрыцця фан-зоны, а потым пачалося: спявачка і дэпутат Ірына Дарафеева з песняй пра Беларусь, гісторыі пра тое, як Ясь касіў канюшыну і, зразумела, "Купалінка".

Ирина Дорофеева на сцене
© Sputnik / Виктор Толочко
Ірына Дарафеева на сцэне

Чым падсілкавацца

У студэнцкай вёсцы, дзе цяпер жывуць удзельнікі Еўрапейскіх гульняў, кормяць добра, прызналіся валанцёры, якіх на фан-зоне сустрэў карэспандэнт Sputnik.

Гости фан-зоны едой остались довольны
© Sputnik / Виктор Толочко
Госці фан-зоны ежай засталіся задаволеныя

Гасцям вёскі валанцёры асабліва раяць пасту з соўсамі. Гледачы сілкуюцца таксама нядрэнна - перакусіць можна прыходзіць да Палаца спорту, тут ёсць шашлыкі, гародніна на грылі, фургончыкі з фаст-фудам. Але замежнікі, па прызнанні некалькіх прадаўцоў, пакуль аддаюць перавагу піву і квасу.

Сувенирные фигурки Лесика у Дворца спорта
© Sputnik / Виктор Толочко
Сувенірныя фігуркі Лесіка ля Палаца спорту

Калі ўся гэтая спартовая атрыбутыка не для вас, і вы аддаеце перавагу сярод усіх відаў спорту шахматам, то і тут знойдзецца, чым заняцца. Шахмат не гарантуем, а вось пагуляць у шашкі або Джэнг можна, прычым адразу на некалькіх стэндах.

Гости фан-зоны могут днями играть в шашки
© Sputnik / Виктор Толочко
Госці фан-зоны могуць днямі гуляць у шашкі

Некаторыя госці настолькі далёкія ад спорту, што не хаваюць - прыехалі не паглядзець на абноўлены стадыён "Дынама" і не на еўрапейскіх лёгкаатлетаў, а ў госці ў Мінск.

Сувенирные ряды в фан-зоне у Дворца спорта
© Sputnik / Виктор Толочко Tolochko Victor
Сувенірныя шэрагі ў фан-зоне ля Палаца спорту

"Што нам больш за ўсё падабаецца ў Беларусі? Наша сяброўка, вось яна", - смяюцца два чэхі, якія прызналіся: проста скарысталіся магчымасцю бязвізавага ўезду.

16
Тэги:
Мінск, Еўрапейскія гульні-2019

Грамадства