Выстава работ Міжнароднага конкурсу фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна ў намінацыі Спорт адкрылася ў Доме заўзятараў каманды Расіі на II Еўрапейскіх Гульнях

Выстава імя Сценіна з працамі фотакораў розных краін адкрылася ў Мінску

14
(абноўлена 17:59 21.06.2019)
Фота можа змяніць жыццё: аднаму з герояў здымка - маленькаму ірацкаму хлопчыку з ампутаванай нагой, закаханаму ў футбол, неўзабаве ўсталююць пратэз дзякуючы фонду "Спартак - дзецям".

МІНСК, 21 чэр - Sputnik. Выстава работ Міжнароднага конкурсу фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна ў намінацыі "Спорт" адкрылася ў Доме заўзятараў каманды Расіі на II Еўрапейскіх Гульнях, перадае карэспандэнт Sputnik.

У рамках маштабнай спартыўнай падзеі госці выставы змогуць убачыць выбраныя працы лаўрэатаў конкурсу за ўсе пяць гадоў з моманту яго старту ў снежні 2014 года.

"Я вельмі рады вітаць усіх гасцей, арганізатараў і паважаных калегаў, і вельмі рады аб'явіць адкрыццё экспазіцыі нашай ужо досыць вядомай выставы, якую мы каталі па ўсім свеце (...). Вялікая колькасць фотажурналістаў з больш чым 70 розных краін свету дасылаюць на конкурс свае працы", - сказаў на адкрыцці арганізатар і ідэйны натхняльнік выставы, дырэктар фотаінфармацыі МІА "Россия сегодня" Аляксандр Штоль.

Асобную падзяку ён выказаў арганізатарам адкрыцця Дома заўзятараў у рамках Гульняў, а таксама Алімпійскаму камітэту Расіі і асабіста яго прэзідэнту Станіславу Пазнякову.

Віп-госці выставы імя Сценіна

Прэзідэнт Алімпійскага камітэта Расіі Станіслаў Пазнякоў был прыемна здзіўлены, што ў экспазіцыі прысутнічаюць фотаздымкі фехтавальшчыкаў.

Ён распавёў, што у свой час стаяў каля вытокаў расфарбоўкі масак фехтавальшчыкаў у колеры нацыянальнага сцяга і што зараз на фота гэта выглядае вельмі прыгожа.

И.о. первого вице-президента НОК Беларуси Виктор Лукашенко, президент Олимпийского комитета России Станислав Поздняков и руководитель фотослужбы МИА Россия сегодня Александр Штоль
© Sputnik / Виктор Толочко
В.а. першага віцэ-прэзідэнта НАК Беларусі Віктар Лукашэнка, прэзідэнт Алімпійскага камітэта Расіі Станіслаў Пазнякоў і кіраўнік фотослужбы МІА "Россия сегодня" Аляксандр Штоль

В.а. першага віцэ-прэзідэнта НАК Беларусі Віктар Лукашэнка пагадзіўся з меркаваннем кіраўніка фотослужбы МІА "Россия сегодня" Алекандра Штоля пра тое, што нават адна фатаграфія можа змяніць жыццё чалавека. Штоль распавёў яму пра фота бязногага ірацкага хлопчыка, якога адшукалі і ў Расіі зрабілі пратэз.

Адным з самых яркіх фрагментаў выставы па праве можна лічыць кадр Тайсіра Махдзі з Ірака "Жаданне жыць", на якім захаваны ў момант атакі юны футбаліст з ампутаванай нагой.

Желание жить. Спорт, одиночные фотографии, 1 место
© Photo : Stenincontest / Тайсир Махди
Жаданне жыць. Спорт, адзінкавыя фатаграфіі, 1 месца

Па ініцыятыве МЗС Расіі медыягрупа "Россия сегодня", заснавальнік конкурсу, адшукала героя гэтага здымка, 13-гадовага Касіма Алькадзіма з іракскага горада Кербела. У маі хлопчык прыязджаў у Маскву і змог убачыць вялікі футбол, гарачым прыхільнікам якога з'яўляецца.

© RUPTLY.
Жаданне жыць

Але галоўнае, ён прайшоў абследаванне ў вядучых урачоў Расіі, а ў ліпені прыедзе ў сталіцу зноў: яму будзе ўсталяваны пратэз, які аплаціць дабрачынны фонд "Спартак - дзецям".

Куды ісці, каб убачыць выставу

Пераможцы конкурсу імя Сценіна - маладыя, але ўжо прафесіяналы. Годным прыкладам можна лічыць фотажурналіста з Беларусі Сяргея Гапона, які стаў фіналістам конкурсу ўжо ў другі раз (яго пераможныя работы мінулага года - "Журавінавае сэрца" і "Касічка").

Убачыць цікавыя работы ў рамках выставы можна ў Доме заўзятараў каманды Расіі (цэнтр "Дом Масквы ў Мінску") на вуліцы Камуністычная, 86 штодня з 21 па 30 чэрвеня.

Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна арганізаваны МІА "Россия сегодня" пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЭСКА. Конкурс ставіць сваёй мэтай падтрымаць маладых фатографаў і прыцягнуць грамадскую ўвагу да задач сучаснай фотажурналістыкі. Гэта пляцоўка для маладых фатографаў - таленавітых, чулых і адкрытых да ўсяго новага, дзе яны звяртаюць нашу ўвагу на людзей і падзеі побач з намі. Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik - міжнародны інфармацыйны партнёр конкурс.

14
Тэги:
Дом Масквы, Мінск, Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна
Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)