Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў

Лукашэнка: Беларусі выпаў гонар стаяць ля вытокаў Еўрапейскіх гульняў

29
(абноўлена 08:45 22.06.2019)
Кіраўнік дзяржавы заклікаў перанесці ўсе палітычныя баталіі на спартыўныя пляцоўкі і дамагацца звання звышдзяржавы праз спорт.

МІНСК, 22 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступіў на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску, якая прайшла на сталічным стадыёне "Дынама" перадае карэспандэнт Sputnik.

Беларускі лідар павітаў удзельнікаў спаборніцтваў, а таксама беларусаў і гасцей рэспублікі - тых, хто прыехаў пазаўзець за спартсменаў. Лукашэнка адзначыў, што Беларусь заўсёды славілася гасціннасцю і заклікаў гэта ацаніць уласныя вочы.

"Мы шчаслівыя за магчымасць пазнаёміць вас, нашых гасцей, з Беларуссю, гасціннай і ўтульнай", - сказаў Лукашэнка, падкрэсліўшы, што прыязнасць - гэта рыса характару, стан душы беларусаў.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што за дзесяць дзён усіх нас чакае пагружэнне ў свет незвычайнага  запалу, мы убачым барацьбу лепшых атлетаў за пуцёўкі на Алімпійскія гульні і паназіраем за адраджэннем зорак сусветнага спорту.

"Мы рады, што Беларусі выпаў гонар стаяць ля вытокаў стварэння гэтага грандыёзнага праекта", - падкрэсліў прэзідэнт.

"Ваша перамога стане нацыянальным здабыткам, асабісты рэкорд - рэкордам усяго народа", - звярнуўся Лукашэнка да спартсменаў.

Прэзідэнт таксама заклікаў на карысць чалавецтва перанесці ўсе сучасныя палітычныя баталіі на спартыўныя пляцоўкі і дамагацца звання звышдзяржавы праз спорт. У канцы сваёй прамовы кіраўнік дзяржавы аб'явіў II Еўрапейскія гульні адкрытымі.

Як прайшла цырымонія адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў - чытайце ў тэкставай анлайн-трансляцыі Sputnik.

29
Тэги:
Еўрапейскія гульні-2019, Аляксандр Лукашэнка, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (191)

Грамадства