Запальванне агню II Еўрапейскіх гульняў на Дынама

Еўрапейскія гульні напалову правялі на грошы спонсараў і крэдыты

6
(абноўлена 13:07 26.06.2019)
Мінфін адзначае, што бюджэтныя і камерцыйныя арганізацыі будуць вяртаць грошы зыходзячы са сваёй дзейнасці.

МІНСК, 26 чэр - Sputnik. Палова грошай на правядзенне II Еўрапейскіх гульняў атрымана ад спонсараў або ў крэдыт, сказаў міністр фінансаў Максім Ермаловіч.

Паводле яго слоў, на правядзенне Еўрапейскіх гульняў у беларускай сталіцы выдаткавалі 540 мільёнаў рублёў, з якіх 266 мільёнаў - бюджэтныя сродкі.

Адказваючы на пытанне, адкуль атрыманы астатнія сродкі, міністр сказаў, што "гэта спонсарская дапамога, якую аказалі прадпрыемствы рэспублікі, гэта рэалізацыя квітковай праграмы і гэта крэдыты Банка развіцця".

Максім Ермаловіч удакладніў, што гэтыя запазычанні "прыцягваліся бюджэтнымі арганізацыямі альбо прыцягваліся камерцыйнымі арганізацыямі".

Пасля чаго дадаў, што гэтыя крэдыты будуць вяртацца "зыходзячы з дзейнасці гэтых арганізацый. Менавіта камерцыйным складнікам гэтай дзейнасці".

6
Тэги:
Міністэрства фінансаў Беларусі, Мінск, Беларусь, Еўрапейскія гульні-2019